Калісьці Ляхавіцкая парафія была дастаткова вялікай і значнай. Ян Караль Хаткевіч пабудаваў тут вялікі мураваны касцёл, які пасля пажару ў 1750 годзе зноў быў адбудаваны ксяндзом Масальскім. У 1870 годхзе касцёл быў перароблены ў царкву. Апошнім пробашчам у ім служыў ксёндз Бенедыкт Навіцкі, пралат мінскі. У 1905 тут адчынілася капліца і распачалася будоўля новага касцёла пад кіраўніцтвам ксяндза Ваньковіча. Ён звярнуўся з вазваннем да мясцовай шляхты і на яго заклік адклікнуліся многія заможныя людзі, у тым ліку Іосіф і Алена Рэйтаны. Дзякуючы яго стараннем касцёл быў пабудаваны за 18 месяцаў: здан прыхаджанам у 1907 годзе.
Пляцоўка на якой размясціўся касцёл, а таксама сядзіба ксяндза, парк, сад, і каталіцкія могілкі склалі адзіны комплекс і займалі плошчу каля 10 га. З 1910 года ў Ляхавічах распачаў сваю працу ксёндз Кавэцкі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў адабраны пад шпіталь.
Шмат гадоў у гэтымбудынку размяшчалася бальніца. Але старажылы памяталі, што раней тут быў каталіцкі храм у неагатычным стылі.
4 верасня 2019 года ўсё вярнулася на сваё месца. Пасля двух гадоў адноўленых работ колішні храм ізноў адчыніў свае дзверы для вернікаў.
Асаблівы гэты дзень і для ксяндза Паўла Мазана. Цяпер ён будзе служыць у касцёле Святога Юзафа ў Ляхавічах.
У 2020 годзе касцёл справіў 110-годдзе з дня будаўніцтва.
Крыніца пошука:
1. Кулагін А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мінск : Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008.- С. 207-208. : іл.