Ікона Маці Божая Крывошынская
в. Крывошын
  • Ікона Маці Божая Крывошынская
У 1584 годзе М. К. Радзівіл падараваў адзін з сваіх маёнткаў, сяло Репіхава, каталіцкаму ордэну езуітаў. Менавіта ордэнам ў 1670 годзе ўзводзіцца першы каталіцкі храм у Крывошыне, непадалёк ад Рэпіхава. Новы каменны будынак касцёла ў стылі барока быў узведзены ў 1740 годзе і дзейнічаў да 1864 года. Менавіта ў гэты час у новым касцеле з'явілася ікона Маці Божая Крывошынская. Зроблена яна была на платне алеем. Памеры палатна дасягалі 205х108 см. На сеняшні час ікона знаходзіцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры  ў горадзе Мінску.

Крыніца пошука:

1. Музей старажытнабеларускай культуры : альбом / В. Ф. Шматаў, М. М. Віннікава, М. М. Яніцкая [і інш.]. - Мінск : УП
"Выдавецтва"Беларусь", 2004 - 284 с.

Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by


ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2023
WYSIWYG Web Builder