Наш горад — Ляхавічы

Стаіш ты на ўзгорку ўрачыста,
Абвязаны, як стужкаю, ракой,
Заўжды прыгожы, ветлівы і чысты,
Пануюць тут сяброўства і спакой.
Ты, можа, не для кожнага прыкметны
Між іншых беларускіх гарадоў.
А для найлепшы, яркакветны
І малады, хоць шмат табе гадоў…
Валянціна Пабягайла

У краязнаўчае падарожжа “Наш горад — Ляхавічы” 10 лістапада адправіліся вучні 1 “А” класа СШ №2, удзельнікі бібліятэчнага клуба па інтарэсах “Нашчадкі”. Біяграфія нашай “малой” Радзімы ў глыбіні вякоў датыкалася да многіх слаўных старонак гісторыі нашай краіны. Спачатку гэта было мястэчка, якое расло, развівалася, пераходзіла ад аднаго гаспадара да другога: каму заставалася ў спадчыну, каму ў пасаг, некалькі разоў яго абменьвалі і прадавалі. Статус горада Ляхавічы атрымалі ў 1940 годзе. Падчас краязнаўчага падарожжа рабяты больш дакладна пазнаёміліся з гісторыяй роднага горада, даведаліся пра паходжанне назваў Ляхавічы і Ведзьма, пазнаёміліся з гербам горада, здейснілі віртуальную экскурсію па мясцовым вуліцам і паслухалі пра вядомых людзей, у гонар якіх яны названы. Даведаліся таксама юныя краязнаўцы і пра інфраструктуру нашага горада, пра прамысловыя прадпрыемствы. Трэба любіць і ведаць горад, у якім жывеш!

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed