Наша родная старонка… Гэта не проста зямля – гэта скарбонка гісторыі, адна з самых важных частак духоўнай спадчыны нашага народа. Незлічоныя ваенныя ліхалецці, нядбайнае стаўленне да сваёй гістарычнай культуры, пазбавілі беларускі народ многіх духоўных каштоўнасцей. У адрозненні ад розных набыткаў нацыянальнай каморы гісторыі духоўную спадчыну нельга адарваць ад роднай зямлі, вывезці, захаваць у чужых сховішчах. Гэта можна толькі знішчыць, зруйнаваць да шчэнту не пакінуўшы слядоў, такім чынам збядніць гістарычную і духоўную памяць народа.