Ярка свеціць зорка Пташука
На вечарыну памяці знакамітага рэжысёра, акцёра і сцэнарыста Міхаіла Пташука ў мінулую суботу 16 лістапада запрасілі ў Ляхавіцкую купалаўку. Мерапрыемства, арганізаванае ляхавіцкімі бібліятэкарамі сумесна з аддзелам па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама і літаратурна-музычнай гасцёўняй “Крыніца” пры Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме абяцала ўсім аматарам і прыхільнікам сучаснай беларускай культуры цікавыя сустрэчы …