Што ёсць зямля? Вось яна, перад маім позіркам… Квітнеючая, багатая, дагледжаная, нясе радасць земляробу, які бачыць плён сваіх прац. Зямля патрэсканая, высушаная пякучым, неміласэрным сонцам… Зямля, зарослая бур'яном, закінутая і недагледжаная… Як старонкі гісторыі, змяняецца і зямля: то яна квітнеючая, то забытая, то пустынная. Якая яна, мая зямля? Багатая гісторыя зямлі Ляхавіцкай! Яна мае свой адметны гістарычны шлях развіцця. Аднак зямля наша толькі невялічкая частачка цэлага – нашай Радзімы. Таму і гісторыя ў нас адна, адзін агульны лёс. І калі ў 1920–1930 гадах па рашэнню кіруючай партыі пачалася ў краіне калектывізацыя, калгасы сталі з’яўляцца і на нашых землях. База даных “Зямля яднае і ўзбагачае: гісторыя сельскіх гаспадарак Ляхавіччыны” змяшчае ў сабе наступныя раздзелы: “Гісторыя”, “Калгасы”, “Персаналіі”, “Кіраўнікі”, “Сучаснасць”. Згодна з адзінай структурай пабудовы БД матэрыял аб кожным калгасе складаецца з: а) энцыклапедычнай даведкі, якая ўключае ў сябе геаграфічную і гістарычную інфармацыю; б) біяграфічных звестак пра кіраўнікоў сельскіх гаспадарак; в) бібліяграфічнай даведкі, якая дазваляе дапоўніць свае веды, звярнуўшыся да традыцыйных носьбітаў інфармацыі; г) фотагалерэі. Артыкулы забяспечаныя ўнутрытэкставымі спасылкамі.