Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Дзеячы ў галіне музыкі
САНЬКО Анатоль Канстанцінавіч
Кампазітар Анатоль Канстанцінавіч Санько нарадзіўся ў 1949 г. ў в. Крывошын Ляхавіцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. Паспяхова скончыўшы Ляхавіцкую музычную школу па класу баяна, юны музыкант паступіў у Гродзенскае музычнае вучылішча. Там ён паспрабаваў сам пісаць музыку — гэта былі эцюды, інструментальная музыка, якія атрымалі прызнанне слухачоў. Па рэкамендацыі педагогаў паступіў у Маскоўскае музычнае вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі. Скончыў вучылішча за тры гады і паступіў у Маскоўскую кансерваторыю ў клас кампазіцыі прафесара Я. К. Голубева. У фартэпіянных творах А. К. Санько, асабліва ў фартэпіянных мініяцюрах і фартэпіяннай санаце, чзыявіўся лірыка-драматычны талент кампазітара.