Санько Анатоль Канстанцінавіч. Біяграфічныя звесткі

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Дзеячы ў галіне музыкі>>>Санько Анатоль Канстанцінавіч

 

Аўчыннікаў, М. Песні ад сэрцаБольшая биографическая энциклопедияДжуманова, Л. Звучит музыка юных композиторов З успамінаў адкакласніка і аднавяскоўца Анатоля Фармагі

Песні ад сэрца

Кампазітар Анатоль Канстанцінавіч Санько нарадзіўся ў 1949 г. ў в. Крывошын Ляхавіцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. 3 дзяцінства выхоўваўся ў атмасферы шчырага захаплення музыкай, галоўным носьбітам якой была яго маці Ангеліна Антонаўна. Менавіта ёй абавязаны Анатоль сваёй зацікаўленасцю музычным мастацтвам. Чалавек па натуры надзвычай актыўны і цікаўны, яна многа сіл і энергіі аддавала не толькі сваёй непасрэднай рабоце, але і прымала актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, доўгі час кіравала школьным хорам. Яна першая і заўважыла схільнасць сына да музыкі.

Атрымаць музычную адукацыю было няпроста. Музычная школа існавала толькі ў Ляхавічах, да якіх было 35 км. Зімою і восенню, у любое надвор’е ўлюбёны ў музыку хлопчык адпраўляўся ў няблізкі шлях. 3 цеплынёй успамінае Анатоль Канстанцінавіч свайго першага настаўніка Уладзіміра Ільіча Карцава. Паспяхова скончыўшы Ляхавіцкую музычную школу па класу баяна, юны музыкант паступіў у Гродзенскае музычнае вучылішча. Там ён паспрабаваў сам пісаць музыку — гэта былі эцюды, інструментальная музыка, якія атрымалі прызнанне слухачоў. Па рэкамендацыі педагогаў паступіў у Маскоўскае музычнае вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі. Тут ён займаўся па класу кампазіцыі ў педагога К. К. Баташова. Працаваў вельмі многа. Скончыў вучылішча за тры гады і паступіў у Маскоўскую кансерваторыю ў клас кампазіцыі прафесара Я. К. Голубева. Гады навучання ў кансерваторыі сталі для маладога кампазітара сапраўднай школай мастацкага майстэрства. У гэты час ім напісаны творы, у якіх арганічна ўвасоблены традыцыі бёларускай музычнай культуры. Гэта паэма «Брэсцкая крэпасць», канцэрт для фартэпіяна з аркестрам і інш. Пасля заканчэння кансерваторыі Анатоль Канстанцінавіч служыў у Савецкай Арміі. Разам з артыстамі ансамбля песні і танца Маскоўскай ваеннай акругі ён нёс сваё мастацтва народу.

Пасля дэмабілізацыі Санько стажыраваўся ў класе прафесара Н. I. Пяйко пры Дзяржаўным музычна – педагагічным інстытуце імя Гнесіных. Ен шліфуе сваё майстэрства, шукае свой стыль. У 1982 г. Санько прынялі ў Саюз кампазітараў СССР. Прызнанне ў слухачоў атрымалі «Песня пра Маскву», «Песня аб роднай зямлі», вальс «Старая Вена», саната для фартэпіяна; музыка на тэму барацьбы за мір «Сёння ў свеце неспакойна». Шырокі і разнастайны дыяпазон творчых інтарэсаў А. К. Санько. Ён аўтар твораў праграмна – сімфанічнага і канцэртна – інструментальнага жанру (сімфанічная паэма «Брэсцкая крэпасць» і Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам), камернаінструментальнай музыкі, творы якой сталі рэпертуарнымі (Сюіта для флейты, фагота і арфы «Беларускія малюнкі», «Канцэрціна для арфы і камернага аркестра»).

У фартэпіянных творах А. К. Санько, асабліва ў фартэпіянных мініяцюрах і фартэпіяннай санаце, чзыявіўся лірыка-драматычны талент кампазітара.

         Для шматлікіх слухачоў імя кампазітара непарыўна звязана з вакальнай музыкай і найперш з рамансам і песняй. А. К. Санько часцей за ўсё звяртаецца да класічнай паэзіі. Напісаў шмат рамансаў на словы А.Фета, Ф.Цютчава, А.Блока, М.Агарова. Творча супрацоўнічае Анатоль Канстанцінавіч і з сучаснымі паэтамі. Добра ўплывае на творчасць кампазітара беларуская народная песня, яе мяккі лірычны строй, задушэўнасць і цеплыня інтанацыйнага ладу. У беларускім фальклоры чэрпае ён сваё натхненне. Пад ураджаннем прыгажосці мясцін, дзе нарадзіўся, ён напісаў “Песню аб роднай зямлі”, раманс “Вясны адлюстраванне”, сюіту “Беларускія малюнкі”. Найвышэйшая ўзнагарода для кампазітара, калі людзі спяваюць яго песні.

                                                                                                      М. Аўчыннікаў.

Аўчыннікаў, М. Песні ад сэрца / М. Аўчыннікаў // Памяць : гісторыка – дакументальная хроніка Ляхавіцкага Мінск, 1989. С. 438 – 439.

Санько, Анатолий Константинович

род. 13 февр. 1949 в д. Кривошин Ляховического р-на Брестской обл. Композитор. В 1975 окончил Моск. конс. по кл. композиции  К. К. Голубева, в 1981 ассистентуру – стажировку при ГМПИ им. Гнесиных по кл. композиции Н. И. Пейко. Преподаватель кафедры полифонии и анализа ГМПИ им. Гнесиных (1981—1984), кл. композиции ДМШ № 15 г. Москвы (с 1985). Выступает с авторскими концертами.

Соч.: для симф. оpк. — поэма “Брестская крепость” (1981); для ф-п. и орк. — Концерт (1974); для арфы и кам. орк. — Концертино (1978); для флейты, фагота и арфы — сюита “Белорусские картинки” (1972); для контрабаса и ф-п. — Соната (1975); для ф-п. — Прелюдии (1970), Соната (1979); для голоса и ф-п. — цикл “Мир — Земле!” (сл. В. Фирсова, 1985), Два романса на cл. В. Брюсова; песни: О родной земле (сл. Г. Георгиева, 1976), Наше солнце, Москва! (сл. А. Соболева, 1982), Осень (сл. Н. Шумакова, 1982), Пять песен на cл. М. Овчинникова (1983), Листопад (сл. И. Шаферана, 1985), Речушка, Ты тропинку помнишь? (обе на сл.   Г. Каландиа, 1985), Иволга (сл. И. Дремова, 1986), Старая Вена (сл. Л. Кондырева, 1986), Когда поют фронтовики (сл. В. Шленского, 1987), Грустят березы (сл. В. Сорокина, 1987), Мне бы сани с бубенцами (сл. В. Фирсова, 1987), Каханне першае помніцца (сл. Г. Буравкина, 1987); обр. белорус. нар. песен.

Большая биографическая энциклопедия

http://slovariki.org/bolsaa-biograficeskaa-enciklopedia/112220

Звучит музыка юных композиторов

18 апреля в Белом зале консерватории прошёл концерт юных композиторов класса преподавателя А. К. Санько. И это не первое мероприятие такого рода: Анатолий Константинович старается ежегодно показывать своих учеников.

Концерт произвёл самое благоприятное впечатление как составом авторов (самый маленький композитор, 10-летняя Ю. Максименко — ученица ДМШ, а её старшие «коллеги» — учащиеся АМУ при МГК), так и представленным здесь разнообразием стилей и жанров. Наряду с классическими Сонатой для фортепиано А. Шишковой, Вариациями на тему русской народной песни «Во поле берёза стояла» для фортепиано В. Барыкиной и Пьесой для струнных М. Санниковой, прозвучали интересные с точки зрения жанра Пять хокку на стихи японских поэтов М. Лысенко и нетрадиционная по составу Пьеса для трубы, фортепиано и ударных В. Барыкиной.

В большинстве своём композиторы сами исполняли свою музыку, нередко демонстрируя владение несколькими инструментами (Р. Шурыгин солировал как кларнетист и гитарист). Однако отрадно то, что помогали им студенты вокального (Г. Сапожникова и Н. Иванова) и оркестрового (С. Горлинский и А. Рудаков) факультетов МГК. Такой «серьёзный» уровень исполнителей привнёс в настроение всех участников особую атмосферу приподнятости и торжественности.

Лола Джуманова,

Руководитель сектора педпрактики

Джуманова, Л. Звучит музыка юных композиторов / Лола Джуманова // Российский музыкант. — 2004. —  № 5 (1227). — сентябрь. —  С. 2.

Анатоль Канстанцінавіч Санько

Кампазітар Анатоль Канстанцінавіч Санько нарадзіўся ў в. Крывошын у сям`і настаўнікаў. Маці – настаўніца пачатковых класаў Ангеліна Антонаўна. Непасрэдна яна прывіла любоў да музыкі сыну. Ангеліна Антонаўна была чалавекам актыўным і цікаўным, прымала актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, доўгі час кіравала школьным хорам. Яна першая заўважыла схільнасць сына да музыкі і аддала ў музычную школу г. Ляхавічы. Па ўспамінах аднагодкаў кампазітара – хлопчык Толя быў, як яны гавораць, увесь у музыцы, як бы ў сваім свеце, дзе толькі музыка, музыка, музыка… Адразу пасля заняткаў у школе збіраўся да Ляхавіч на заняткі па музыцы, яго ніколі не было ў дзіцячых кампаніях, дзе хлопцы гулялі ў розныя гульні. А калі прыходзіў трошкі пасядзець (тады моладзь збіралася ў хатах), дык сядзеў моўчкі. Хто яго знае, што было ў яго галаве, мабыць, музыка…     Сябраваў ён з тымі дзецьмі, дома ў каторых было фартэпіана.               Першым настаўнікам у музычнай школе быў Уладзімір Ільіч Карцаў. Музычную школу па класу баяна Анатоль Санько паспяхова скончыў. Затым паступіў у Гродзенскае музычнае вучылішча. Там ён упершыню сам паспрабаваў пісаць музыку – гэта былі эцюды, інструментальная музыка, якія атрымалі прызнанне слухачоў. Па рэкамендацыі педагогаў паступіў у Маскоўскае музычнае вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі. Скончыў вучылішча за тры гады і паступіў у Маскоўскую кансерваторыю. У гэты час ім напісаны творы, у якіх арганічна ўвасоблены традыцыі беларускай музычнай культуры. Гэта паэма “Брэсцкая крэпасць”, канцэрт для фартэпіана  з аркестрам і іншыя. Пасля заканчэння кансерваторыі служыў у Савецкай арміі. Там таксама выступаў разам з артыстамі ансамбля песні і танца Маскоўскай ваеннай акругі. Пасля дэмабілізацыі стажыраваўся ў класе прафесара Н.І. Пяйко пры Дзяржаўным музычна – педагагічным інстытуце ім. Гнесіных. У 1982 г. Санько прынялі ў Саюз кампазітараў СССР. Прызнанне ў слухачоў атрымалі “Песня пра Маскву”, “Песня аб роднай зямлі”, вальс “Старая Вена”, саната для фартэпіана; музыка на тэму барацьбы за мір “Сёння ў свеце неспакойна”. Ён аўтар многіх твораў праграмна – сімфанічнага і канцэртна – інструментальнага жанру. Для шматлікіх слухачоў імя кампазітара непарыўна звязана з вакальнай музыкай і, найперш, з рамансам і песняй. Напісаў шмат рамансаў на словы А.Фета, Ф.Цютчава, А.Блока, М.Агарова. Творча супрацоўнічаў з сучаснымі паэтамі. У беларускім фальклоры ён чэрпаў сваё натхненне пры напісанні беларускіх песен. Пад уражаннем прыгажосці мясцін, дзе нарадзіўся, ён напісаў “Песню аб роднай зямлі”, раманс “Вясны адлюстраванне”, сюіту “Беларускія малюнкі”. Сумесна з беларускай філармоніяй выступаў на сцэне Крывошынскай сярэдняй школы. Па словам кампазітара, вышэйшая ўзнагарода, калі людзі спяваюць твае песні.

 З успамінаў адкакласніка і аднавяскоўца Анатоля Фармагі (запісана бібліятэкарам Крывошынскай СБ Чарановіч Ларысай Леанідаўнай.)

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed