Мыслабаж

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>

Мыслабаж

Mysloboz
Мыслобож

1 Адзін з колішніх фальваркаў, які ўваходзіў у склад маёнтка роду Касакоўскіх. Паводле “Спіса землеўладальнікаў Мінскай губерні” гаспадаром вёсак Мыслабаж, Ляхавічы, Камянка, Гулічы, Жарабковічы, Зубялевічы і інш. у 1876 г. быў Станіслаў Станіслававіч Касакоўскі.

У сядзібна-паркавы ансамбль да 1939 г. уваходзілі сядзібны дом, шэраг гаспадарчых збудаванняў, парк і сад.

Сядзібны дом пабудаваны з дрэва, аднапавярховы, мансардны, накрыты высокім чатырохсхільным гонтавым дахам. Быў разабраны адразу пасля вайны на гаспадарчыя патрэбы мясцовага калгаса. Свіран, абора, стайня разабраны пазней. Захаваўся адзіны гаспадарчы аб’ект – мураваны склеп, які знаходзіцца ў параўнальна добрым стане.

Захаваліся таксама рэшткі пейзажнага парку агульнай плошчай каля 6 га. На месцы парку размешчана Мыслабажскае лясніцтва. Кампазіцыяпарку значна парушана. У пасляваенныя гады дрэвастой моцна высечаны, разрэджаны. Захавалася шырокая ўязная алея, абсаджаная бярозамі. 3 захаду сядзібу ахінае рэчка Міхайлаўка, якая нясе свае воды ў Шчару. Сядзіба размяшчалася на высокім беразе рэчкі і выглядала вельмі маляўніча.

У сучасны перыяд распрацаваны праект закладкі тут дэндрарыя плошчай 4,5 га. Рэшткі сядзібы патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.

 

Мыслабаж // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 224.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed