Мядзведзічы

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>

Мядзведзічы

Niedzwiedzicze
Медведичи

  Вёска да 1483 г. была ва ўласнасці каталіцкай царквы (Віленскага біскупа). Тут у сярэдзіне XV ст. быў пабуда­ваны адзін састарадаўніх касцёлаў. У 1588 г. Мядзведзічы — маёнтак Віленскага каталіцкага біскупа кардынала Я.М.Радзівіла, які дбайна аберагаў каталіцызм. Ён загадаў выслаць за межы Мядзведзіцкай парафіі праваслаўнага святара, а зямлю, якой ён карыстаўся, перадаць касцёлу. Распараджэнне тлумачыў тым, што ў сваім маёнтку не хоча надалей мець «рускага святара», бо гэта вядзе да аслаблення адзінства веры .

Мядзведзіцкі маёнтак на працягу чатырох з палавінай стагоддзяў належаў каталіцкім біскупам. У XVIII ст. Мядзведзіцкі маёнтак дасягнуў вялікіх памераў і багацця. Захаваўся інвентар 1774 г., паводле якога ў склад Мядзведзіцкага ключа з цэнтрам у Мядзведзічах уваходзілі вёскі Савейкі, Лапацічы, Гайнінец, Гайнін, Куршынавічы, Цыгань, Смаленікі, Малышы, Тальмінавічы, а таксама 12 засценкаў і фальваркаў. У 1-й палове XX ст. у Мядзведзічах была пабудавана сельская школа.

Будынак школы захаваўся да сённяшняга часу, уяўляе сабой двухпавярховы аб’ём у форме прамавугольніка, другі паверх мансардны.

Побач са школай размешчана мураваная капліца.

Парк страціў кампазіцыю. Сустракаюцца адзінкавыя дрэвы мясцовых парод. Сядзібны дом разбураны ў пасляваенны час. Побач з яго руінамі знаходзяцца рэшткі сакральнай хрысціянскай святыні.

Будынак школы і руіны капліцы патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.

 

Мядзведзічы // Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – С. 224-225.

 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed