26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС здарылася аварыя, якая абвясціла на ўвесь свет аб атамнай катастрофе. Тая вясна пякучым болем прайшлася па лёсе кожнага беларуса. Чарнобыль усклаў на нашы плечы яшчэ адно выпрабаванне, прымусій іншымі вачыма зірнуць вакол сябе. Дзень аварыі ўвайшоў у гісторыю Беларусі як адна з самых трагічных старонак XX стагоддзя.
Каб асэнсаваць трагедыю Чарнобыля яшчэ раз, яшчэ раз паразважаць над гэтай праблемай, сабараліся чытачы Ураджайнінскай сельскай бібліятэкі на ўрок памяці « Звон памінальны над краем Чарнобыль». На працягу мерапрыемства чыталіся ўрыўкі з успамінаў сведкаў тых жудасных дзён, вершы, якія боллю рэжуць сэрцы. Гэтая сустрэча — гэта сустрэча-боль, сустрэча-смутак, сустрэча-папяраджэнне. Але і сустрэча — надзея, што не будзе больш такой трагедыі ў нашым жыцці.