Янка Купала… Гэта імя з маленства вядома кожнаму беларусу. Ён сапраўдны гонар зямлі беларускай зямлі. Колькі вуліц, музеяў і бібліятэк (у тым ліку і наша), школ і універсітэтаў носяць імя знакамітага земляка.
Сярод вядомых мясцін, прысвечаных паэту, — Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”. Дарэчы сёння, 18 красавіка, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. Вось і ў нашай бібліятэцы не абмінулі гэты дзень: у літаратурнай гасцінай бібліятэкар чытальнай залы Шклянік Алена Анатольеўна разам з вучнямі 7-х класаў гімназіі здейснілі віртуальнае турыстычнае падарожжа “Маршрутам Купалаўскіх мясцін”. Рабяты даведаліся шмат новага і цікавага, таго, чаго раней не ведалі, і прагледзелі пазнавальны фільм пра Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”.