Зову в свою профессию

15 лістапада ў цэнтральнай бібліятэцы адбылася рэкламная гадзіна «Зову в свою профессию» для вучняў старэйшых класаў школ горада. З цікавасцю рабяты падчас экскурсіі па бібліятэцы даведаліся пра прафесію і работу бібліятэкара, аб тым, у якіх навучальных установах можна атрымаць спецыяльнасць бібліятэкара. Пазнаёміліся з работай аддзелаў абслугоўвання, бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу, камплектавання і апрацоўкі. Атрымалі інфармацыю пра сайт РЦБС, платныя паслугі і бібліятэчныя мерапрыемствы. Напрыканцы мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у анкетаванні па краязнаўству «Я вырос здесь, и край мне этот дорог».

Нікіціна М.І.,
загадчык аддзела
абслугоўвання і інфармацыі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий