Чайная фантазия

Літаратурна-музычная гасцёўня «Чайная фантазия» адбылася ў цэнтральнай бібліятэцы. На мерапрыемства былі запрошаны сябры бібліятэкі – наведвальнікі Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў, удзельнікі клубаў «Лада», «Сівізна», «Вясёлыя пенсіянеры». Да мерапрыемства была аформлена аднаіменная выстава, на якой прадстаўлены кнігі, матэрыялы, гістарычныя звесткі пра чай. Гучалі вершы, песні розных гадоў. З задавальненнем удзельнікі ў гульнях, конкурсах, віктарынах. «Гаспадыні» бібліятэкі частавалі гасцей духмяным чаем.

Нікіціна М.І.,
загадчык аддзела
абслугоўвання і інфармацыі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий