26 сакавіка вучні 11-х класаў г. Ляхавічы сабраліся ў чытальнай зале ля выставы “Тут край мой, выток мой, дарога мая..”, дзе акунуліся ў гісторыю развіцця нашага раёна, пазнаёміліся са знакамітымі землякамі, якія пакінулі адметны след у сферы навукі, культуры, спорту. Пад час мерапрыемства гучалі вершы мясцовых паэтаў аб родным краі.
Р.У.Прытульчык,
бібліёграф