Запрашаем у жаночы салон “Лада”

У 2002 годзе пры Ляхавіцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы ім. Янкі Купалы пачаў дзейнічаць жаночы салон “Лада”. Яго арганізавала Галіна Канстанцінаўна Івашкевіч, былая загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі. Нашы зямлячкі розных узростаў і сацыяльнага статуса, прафесій і прыхільнасцей, інтэрэсаў і поглядаў на жыццё збіраліся ва ўтульнай гасцёўні бібліятэкі на пасяджэнні. Выбіралася такая тэма, якая найбольш хвалююць жанчын. Знаёміліся з жыццём і дзейнасцю вядомых людзей, дзяліліся сакрэтамі кулінарыі, кветкаводства і інш.

Ініцыятыву і справу Галіны Канстанцінаўны падхапілі загадчыцы аддзела Іна Рушніцкая, а потым Рыма Прытульчык.  Яны ўнеслі ў жыццё клуба новую іскрынку. Жаданне як мага часцей бачыцца, проста размаўляць, абмяркоўваць не толькі пытанні паўсёднага жыцця, але і любімыя кінафільмы, прачытанныя кнігі. Займаць актыўную жыццёвую пазіцыю, цікавіцца аб тым, што адбываецца ў свеце і ісці ўровень з сучасным часам імкнуліся ўсе удзельнікі клубу Ганна Мураўёва, Ганна Вайшэвіч, Вольга Плескацэвіч, Галіна Багушэвіч, Людміла Шэнец і інш. Дыскусіі, дыспуты, святочныя, паэтычныя  вечарыны, бібліятэчныя пасядзелкі — далёка не поўны пералік мерапрыемстваў, дзе прымалі ўдзел наведвальнікі клуба “Лада”.

Вось ужо амаль пяць гадоў кіруе клубам Марына Нікіціна. Клуб папоўніўся  новымі, маладзейшымі ўдзельнікамі. Актыўныя яго аматары — Таццяна Хвайніцкая, Таісія Аўдзей, Ганна Малевіч, Наталля Ходар, Алена Якубец і інш.  Дэвіз жаночага салона “Лада” — “Прыгажосць выратуе свет” актуальны і зараз. Шмат гадоў клуб садзейнічаў з клубамі ветэранаў вайны і працы “Сівізна”, “Залаты узрост”. Шмат сумесных мерапрыемстваў на шляху дзейнасці клуба. Гэта і літаратурна-музычныя вечарыны, святы “Вянок Шапэну”, “Светло мацярынства”, “Рэха Чарнобыля”, “Юнасці нашай вальсок”, “Памятаць страшна забыць немагчыма” і шмат іншых, да навагодніх святаў, каляд, восьмага сакавіка, пасхі, дню пажылых людзей, юбілеяў знакамітых людзей, паэтаў-землякоў, сустрэч з пісьменнікамі, паэтамі.

У апошні час шмат увагі надаецца стану душы, жаданню і ўменню дапамагчы іншым зрабіць жыццё больш цікавым, разнастайным і насычаным. Галоўнае — сам чалавек, адносіны да яго іншых і жаданне быць у крузе аднадумцаў, з якімі весела, цікава і прыемна. Невыпадкова існуючы  дапоўніў яшчэ адзін дэвіз “Мы будзем ладзіць сваё жыццё да таго часу, пакуль яна не пачне ўладкоўваць нас”. А каб адбыліся змены, трэба дзейнічаць. Тыя хто шмат чаго змяніў у сваім жыцці, навучыўся быць шчаслівым з радасцю дзеліцца сваім вопытам з іншымі. Наведвальнікам клуба “Лада” і ўсім жадаючым на пасяджэннях клуба “Лада” прадстаўлена карысная інфармацыя  на тэму псіхалогія душы “Навучыся быць шчаслівым”, “Энергетычная сістэма чалавека”.  Наталля Ходар і Алена Якубец  у крузе аднадумцаў дзеляцца сваімі ведамі і попытам. Даведацца аб энергетычным узаемадзеянні мужчын і жанчын, што неабходна для гарманічных адносін. Даведацца, як у сучасным свеце  падтрымліваць добры настрой, заставацца  актыўным і здаровым. Атрымліваць і дарыць дабро і шчасце  іншым, навучыцца медытаваць, эфектыўна дыхаць, — аб гэтым і шмат чым іншым магчыма даведацца на пасяджэннях клуба “Лада”. А калі побач такія жанчыны, якія прыходзяць на пасяджэнне клуба “Лада, паверце, выхад з любой жыццевай сітуацыі абавязкова знойдзецца – яны падтрымаюць, абнадзеяць. А тыя ляхавічанкі, якія сумняваюцца ў гэтым, няхай хоць раз завітаюць сюды ў госці, пабачаць і паслухаюць. Кожную пятніцу а 18 гадзіне рады бачыць Вас у літаратурнай гасцёўні бібліятэкі!

           Марына Нікіціна,
загадчыца аддзела
абслугоўвання і інфармацыі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий