Дзень Памяці Серафіма Жыровіцкага, аднаго з 23 навамучанікаў зямлі беларускай адзначылі 6 верасня на радзіме святога ў Падлессі. Некалькі дзесяткаў вернікаў з акругі і з бліжэйшых гарадоў наведалі мерапрыемства.
У мерапрыемстве ўжо па традыцыі прынялі ўдзел чытачы Падлескай сельскай бібліятэкі, бібліятэатр “Гарэзлікі”, выхаванцы васкрэснай школы, вучні пачатковых класаў школы. Рабяты расказвалі вершы духоўнай тэматыкі, прачыталі трапар Серафіму Жыровіцкаму на беларускай мове і праспявалі песню Серафіму. Гэтае выступленне накіравала маленькіх удзельнікаў мерапрыемства на шлях знаёмства са сваёй малой радзімай і яе знакамітымі людзьмі. Айцец Канстанцін уручыў дзецям салодкія падарункі, іконку і духоўны часопіс “Калыбель”, які таксама папоўніў нашу бібліятэку.
В осени день, в день сентября
Храм приглашает, дверь отворя.
Нынче у нас памятный день,
Люди собрались со всех деревень
Ради Святого, ради всех нас
Памятный день сегодня у нас
Сердце не скроет радость и ныне
Мы вспоминаем о Серафиме
Разных гостей сегодня встречай
Ты наш родной Подлесский наш край
Церковь Святую всегда посещай
Имя Святого ты величай
Душу от зла освободим
И нам поможет наш Серафим
Землю мы в сад всю превратим
И нам поможет наш Серафим
Л.М.Глеб,
бібліятэкар Падлескай
сельскай бібліятэкі