15 лютага Русінавіцкая сельская бібліятэка запрасіла сваіх юных чытачоў на інтэлектуальную гульню “Хочу всё знать”. Рабяты адказвалі на пытанні, згрупаваныя ў розныя катэгорыі. У катэгорыі “В мире слов” з літар Д,О,К,Л,А трэба было скласці 8 слоў; у катэгорыі “Веришь – не веришь” – адказвалі, ці правільную інфармацыю прапанавала бібліятэкар; у катэгорыі “В мире сказок” адказвалі на пытанні па зместу казак (выбіралі з трох варыянтаў правільны, па падказках адгадвалі казачнага героя); у катэгорыі “Музыкальные нотки” – на кожную ноту складалі словы і выпраўлялі памылкі ў змесце песень, а потым спявалі іх.
Калядзіч І.Ф.,
бібліятэкар Русінавіцкай
сельскай бібліятэкі