Лесные причуды

12 лютага ў Русінавіцкай сельскай бібліятэцы для выхаванцаў дзіцячага сада адбылася гульня-падарожжа “Лесные причуды”. Рабяты  наведвалі розныя палянкі, на якіх выконвалі заданні. Так, на “Весёлой поляне” дзеці адказвалі на пытанні, а потым паказвалі, як рухаюцца заяц, малпа, мядзведзь; агучвалі птушак – верабья, варону і гуся. У гульні “Назови жильё” нагадвалі, дзе жывуць жывёлы. А ў конкурсе “На поляне загадок” разгадвалі загадкі пра лес і яго жыхароў. Таксама з задавальненнем наведалі “Казачную паляну”.

Калядзіч І.Ф.,
бібліятэкар Русінавіцкай
сельскай бібліятэкі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий