20 снежня 2022 года ў Доме літаратара ў Мінску адбыўся Пленум Саюза пісьменнікаў Беларусі на тэму “Сучасная дзіцячая літаратура”. Удзельнікамі сустрэчы сталі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, сябры саюза, кнігавыдаўцы, настаўнікі, бібліятэкары, сярод якіх і намеснік дырэктара Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наталля Сяргей. Асноўнымі пытаннямі, якія былі абмеркаваны падчас пленума, сталі развіццё і папулярызацыя дзіцячай літаратуры. Прыемным дапаўненнем стала знаёмства з кніжнай прадукцыяй беларускіх выдаўцоў, адрасаванай дзецям, і аўтограф-сессія з пісьменнікамі, арганізаваная для ўдзельнікаў мерапрыемства.
Лізавета Мацулевіч,
заг. аддзела маркетынга і сацыякультурнай дзейнасці ЦБ