21 снежня 2022 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці.
Дыплом I ступені ў намінацыі “Мова маёй зямлі (мясцовыя дыялекты, геаграфічныя назвы, асабістыя імёны)” – у ДУК “Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. На конкурс была даслана творчая работа “Мова маёй зямлі: тапанімічны слоўнік Ляхавіччыны”.