12 жніўня 2023 г. літаратурная сустрэча з мясцовым паэтам і сябрам бібліятэкі Іванам Трысценем адбылася для жыхароў вёскі Ураджайная. У 2010 годзе ўбачыў свет яго першы зборнік “Вясковыя байкі”, у 2014 – зборнік “Летні дождж”. А ўжо ў 2016 годзе Іван Трысцень парадаваў нас новым зборнікам вершаў “Срэбны аловак”.
На літаратурнай пляцоўке, арганізаванай бібліятэкай у рамках святкавання Дня вёскі Ураджайная, гучалі выбраныя вершы паэта “Хто я? Чалавек”, “Пасля паходу”, “Пастушок”, байка “Муха” і іншыя творы. Іван Іванавіч у сваіх вершах выказаў любоў да роднай зямлі, да сваёй малой радзімы. Мы спадзяёмся, што яго новы зборнік вершаў хутка ўбачыць свет і гэта будзе нагодай для новых цікавых сустрэч.
Таццяна Зелянко,
бібліятэкар Ураджайнінскай СБ