“Усё ў прэсе”

23 жніўня ў Падлескай сельскай бібліятэцы адбылася інфармацыйная гадзіна “Усё ў прэсе”, падчас якой рабяты – вучні старэйшых класаў гутарылі пра нашы беларускія СМІ. Цікавым і прыемным фактам стала тое, што сем’і кожнага з іх выпісваюць нашу раёнку (здаецца, “Ляхавіцкі веснік” у друкаваным выглядзе ніколі не выйдзе з моды). Амаль усе яны пабывалі ўжо на старонках газеты, артыкулы Алёны Станіславовіч і Яўгеніі Кармаевай былі надрукаваны тут. Цікавяцца рабяты газетай “АІФ”, чытаюць “Краязнаўчую”, “ЛІМ”. Сярод часопісаў у старшакласнікаў карыстаюцца папулярнасцю “Стрекоза”, “Планета”, “Девчонки”, “Лиза”, “Виртуальные радости”.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed