Беларусь — мая Айчына. Частка 2

У Дзень ведаў цэнтральная бібліятэка таксама шчыра вітала ў сваіх сценах навучэнцаў старэйшых класаў гарадскіх школ — рабят запрасілі на ўрок “Беларусь — мая Айчына”. Вучні  здзейснілі  экскурс у гісторыю беларускага кнігадрукавання, роднага горада. Ля выставы за шклом да 500-годдзя  беларускага кнігадрукавання ўвага была звернута да вытокаў нацыянальнай культуры беларускага народа. Узгадалі  ролю і значэнне дзейнасці Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў. Таксама рабят запрасілі на экскурсію па бібліятэцы, пазнаёмілі іх з работай розных аддзелаў. На першым уроке ў новым навучальным годзе размова ішла і пра лепшыя дасягненні краіны, значныя, юбілейныя даты.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed