Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына
Іван Андрэевіч Жытко нарадзіўся ў в. Гукова Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Івану Андрэевічу давялося пабачыць жахі вайны, пакінуць ў памяці і перажыць пасляваенныя неспакойныя гады, папрацаваць бухгалтарам, фінансістам. Завочна закончыў Вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) СССР у Маскве.
Іван Андрэевіч Жытко — майстар гумарэсак. У 1961 годзе ўпершыню напісаў у тагачасны “Ленінец” (раённую газету) пра злачынства, якое расследаваў. Першая гумарэска пісьменніка называлася “Футра”. 29 верасня 2013 года жыццё пісьменніка абарвалася…