2022 год

Библиотека в СМИ

Канько, Г. Лепшая “Беларуская хата” ў нашым Падлессі/ Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2022. – 28 снежня (№99). – С.6: фат. – Падведзены вынікі абласного конкурсу бібліятэчных праектаў, у якім супрацоўнікі Ляхавіцкай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел.

Канько, Г. Па старонках памяці / Галіна Канько ; фота Сяргея Варановіча // Ляхавіцкі веснік. – 2022. – 21 верасня (№ 72). – С. 5 : фат. – У мінулую пятніцу супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы запрасілі на пляцоўку каля купалаўкі – на свой традыцыйны, прымеркаваны да Дня бібліятэк, кнігаварот на вуліцы Гагарына.

Кухта-Маслоўская, М. Прайсці і затрымацца ў бібліятэцы надоўга / Маргарыта Кухта-Маслоўская ; фота Сяргея Варановіча // Ляхавіцкі веснік. — 2022. — 14 верасня (№ 70). — С. 4 : фат. — 15 верасня адзначаецца Дзень бібліятэк.

Мацулевіч, Л. Што зберагаюць бібліятэкі? / Лізавета Мацулевіч // Ляхавіцкі веснік. — 2022. — 3 верасня (№ 67). — С. 7 : фат. — “Ад гліняных дошчачак да электроннай кадзіроўкі сімвалаў” (гісторыя пісьменства, яе развіццё).

Мацулевіч, Л. Светлыя пачуцці Флер’янова / Лізавета Мацулевіч ; Зміцер Юркевіч // Культура. — 2022. — 2 ліпеня (№ 27). — С. 13 : фат. —У сярэдзіне чэрвеня чарговым разам акунуцца ў свет літаратуры запрасіла Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.

Мацулевіч, Л. Стагоддзе таму і сёння / Лізавета Мацулевіч // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 1 ліпеня (№ 26). — С. 3. — Чарговы раз акунуцца ў свет літаратуры запрасіла Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.

Рагін, Я. Трэба ножкай шаркнуць / Яўген Рагін // Культура. — 2022. — 25 чэрвеня (№ 26). — С. 10 : фат. — Працяг гаворкі пра літаратурны фэст у Флер’янова (Ляхавіцкі раён).

Кухта-Маслоўская, М. І паветра дыхае творчасцю / Маргарыта Кухта-Маслоўская ; фота Сяргея Варановіча // Ляхавіцкі веснік. — 2022. — 18 чэрвеня (№ 45). — С. 4, 16 : фат. — Чэрвеньскі марафон падзей і святаў у мінулую суботу пераняў літаратурны фестываль “Флер’яноўскія чытанні”.

Занька, Т. Да сустрэч на гасціннай ляхавіцкай зямлі / Таццяна Занька // Ляхавіцкі веснік. — 2022. — 18 чэрвеня (№ 45). — С. 4. — У мінулыя выхадныя ў сядзібна-паркавым ансамблі роду Бохвіцаў у невялікай вёсачцы, што ў Ляхавіцкім раёне, адбыўся літаратурны фестываль «Флер’яноўскія чытанні».

Рагін, Я. Там, дзе клён шуміць… / Яўген Рагін // Культура. — 2022. — 18 чэрвеня (№ 25). — С. 10 : фат. — Ляхавіцкая  цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы правяла 11 чэрвеня традыцыйныя “Флер’яноўскія чытанні”.

Кухта-Маслоўская, М. Фэст высокага ўзроўню / Маргарыта Кухта-Маслоўская ; фота Сяргея Варановіча // Ляхавіцкі веснік. — 2022. — 15 чэрвеня (№ 44). — С. 4 : фат. — Літаратурны фестываль “Флер’яноўскія чытанні” прайшоў у сядзібе Бохвіпаў.

Перапечка, Н. Культурная адзнака / Наталля Перапечка // Ляхавіцкі веснік. — 2022. — 23 лютага (№ 14). — С. 6 : фат. — Падзякі міністра культуры Беларусі ўдастоена дырэктар Ляхавіцкай раённай цэнтралізаваннай бібліятэчнай сістэмы Вольга Пляшэвіч.

Багдановіч, Н. Адказ адназначны / Наталля Багдановіч // Ляхавіцкі веснік. — 2022. — 23 лютага (№ 14). — С. 2. — Рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю – падзея выключнай важнасці для кожнага беларуса.

Канько, Г. Імя класіка ў сэрцы адгукнецца / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. – 2022. – 16 лютага (№ 12). – С. 6 : фат. – Сёлета 17 лютага спаўняецца 75 гадоў, як любімая многімі пакаленнямі мясцовых чытачоў бібліятэка была ўдастоена гонару насіць імя аднаго з класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы.

Глеб, Л. З натхненнем на дабрыню / Ларыса Глеб // Ляхавіцкі веснік. — 2022. — 5 лютага (№ 9). — С. 13 : фат. — У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучэння і рэабілітацыі яны выступілі перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі з п’есай “Калядная песня”.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed