Сябры роднай мовы

19 лютага ў Русінавіцкай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Друзья библиотеки”. Рабяты прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульне “Сябры роднай мовы”. Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, складалася з розных заданняў: у “Паэтычным” рабяты злучалі ўрыўкі вершаў з іх аўтарамі і назвай, у “Перакладчыках” перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, у заданні “Моўны скарб” складалі з частак прыказкі і прымаўкі. Удзельнікі гульні паказалі сябе добрымі знаўцамі роднай мовы.

Іна Калядзіч, бібліятэкар Русінавіцкай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий