Верасень 1934 года. У Пінск на шыкоўным аўтамабілі “Пакард” прыязджае амерыканка Луіза Арнер БОЙД. Яна засяляецца ў фешэнебельнай гасцініцы “Англій- ская” на беразе Піны. Тут выдатная кухня, гаражы, у нумарах ёсць тэлефоны і ванныя пакоі. Спытаеце, навошта багатай лэдзі здаўся забыты Богам край балот? Да гэтага ў якасці медсястры яна ратавала людзей ад эпідэміі “іспанкі” ў Афрыцы і Еўропе. Наладзіла экспедыцыю на архіпелаг Шпіцберген. Кінулася на пошукі нарвежскага палярніка Руальда Амудсена, гідраплан якога ўпаў у мора. Актыўна вывучала Грэнландыю, за што і празвалі яе Каралевай лёду і Лэдзі Арктыкі. Адкуль цікавасць да пінскага Палесся? Можа, у рукі Луізы Бойд трапіў інтрыгуючы артыкул ці ўскалыхнуў расказ эмігранта, які пакінуў “балотную краіну” ў пошуках лепшай долі? Застаецца только гадаць. Аднак Палессе зачаравала амерыканку. Яна правяла тут два тыдні, зрабіла больш за 500 фотаздымкаў і пакінула пасля сябе шыкоўныя нататкі. Пра быт палешукоў і край балот даведаўся ўвесь свет — фотавыставы праходзілі ў Амерыцы і Еўропе.
- На главную
- О нас
- Читателям
- Ресурсы
- Проекты
- Коллегам
- Краеведение
- Календарь знаменательных дат
- Улицы родного города
- ВЫТОКІ: гісторыя вёсак Ляхавіцкага раёна
- Зямля яднае і ўзбагачае: гісторыя сельскіх гаспадарак Ляхавіччыны
- Базы данных
- Мова маёй зямлі
- Невядомае аб вядомым: цікавыя факты аб Ляхавіччыне
- Духоўная спадчына Ляхавіччыны
- Торфобрикетный завод “Ляховичский”
- ПЦПИ
- Обратная связь