У Іерусаліме з’явілася плошча Марка Шагала

28 чэрвеня на іерусалімскай вуліцы Рав Аган, 10 насупраць музея “Дом Ціхо” ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта плошча, названая імем нашага знакамітага мастака.Шагал неаднаразова бываў у Іерусаліме і называў яго адным з любімых гарадоў. Трыццаць гадоў таму, у 1977 годзе, мастаку было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Іерусаліма. А ў 2014 годзе група Іерусалімскага прэс-клуба выступіла з ініцыятывай аб увекавечанні ў горадзе памяці Марка Шагала. Мясцовая ўлада ідэю падтрымала.
Дарэчы, імя віцебскага авангардыста можна ўбачыць на дарожных паказальніках у розных краінах. Вуліцы Шагала ёсць у ізраільскім Тэль-Авіве, гарадах Францыі, Канады, Германіі, нават у сталіцы Сурынама Парамарыба, дзе яна суседнічае з вуліцамі Вінцэнта Ван Гога, Поля Гагена і Рэмбранта. А летась вуліца Марка Шагала з’явілася і ў Віцебску, у месцы, дзе знаходзіцца будынак народнага мастацкага вучылішча, якім кіраваў мастак. Яшчэ раней імем Шагала тут быў названы праезд у мікрараёне Білева.

Ссылка: https://www.sb.by/articles/u-gonar-avangardysta.html

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed