Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Мастакі, чый лёс з’яднаны з нашым краем >>>Чарановіч Сяргей
Сяргей Вячаслававіч – адзін з аўтараў герба горада Ляхавічы. Ён распрацаваў стылізаваную выяву Ляхавіцкага замка для геральдычнага знака нашага горада. Больш падрабязна пра гэта чытайце тут: Город Ляховичи // Адамушко, В. И. Современная геральдика Беларуси. – Минск, 2012. – С. 124-125.
Аўтар, афарміцель або суаўтар шэрагу краязнаўчых выданняў, прысвечаных Ляхавіцкаму раёну. Сярод іх: буклеты “Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краю”, “Грушаўка”, кніга “Легенды і паданні Ляхавіцкага краю”. Публікацыі Сяргея Чарановіча са старонак перыядычнага друку сабраны тут: Пра што піша Сяргей Чарановіч і што пішуць пра яго?
Фатограф. Сярод яго работ – цыкл мастацкіх фотаздымкаў, прысвечаных палацава-паркаваму ансамблю ў вёсцы Грушаўка “Святло і цень старой сядзібы”. Гэта выстава пабывала ў Мінску, Брэсце, Пружанах, Ляхавічах.