Святы. Фестываль “Памяць”

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Святы

 

“Памяць”
2016 г. Перапечка, Н. Памяць і песня2013 г. Лапіч, А. Стала традыцыяй перад майскімі святамі ладзіць у Ляхавічах свята-конкурс патрыятычнай ваеннай і афганскай песні «Памяць»2009 г. Канько, Г. Крылаты дэсант2008 г. Каваленка, І. Калі пяюць пра салдата...2006 г. Зарэчная, Г. Шчасця табе, зямля мая2003 г. Гараховіч, Н. Памяць жыве ў нашых сэрцах1998 г. Марчык, С. Такая музыка гучыць у душы маёй…

Памяць і песня

Свята-конкурс ваенна-патрыятычнай і афганскай песні “Памяць” у нашым раёне праводзіцца кожную вясну і амаль два дзесяцігоддзі прысвячаецца памяці земляка   Сяргея Свянтэцкага. Вось і сёлета маці героя Але Іванаўне, якая прысутнічала ў зале, кветкі – у знак павагі і ўдзячнасці. 21 красавіка з усіх куточкаў Ляхавіччыны вакальныя і эстрадныя групы, самадзейныя артысты на сцэне ГДК дэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства. Песні аб Радзіме, мужнасці, жыцці на афганскую тэматыку гучалі пранікнёна і прыгожа, жывы гук зачароўваў і кранаў сэрца.

Кожны з удзельнікаў зрываў дружныя апладысменты залы, кожнае выступленне было незабыўным і яркім.

Журы ацэньвала не толькі выканальніцкія даныя канкурсантаў, але і сцэнічную культуру, касцюмы. Пераможцы былі вызначаны ў сямі намінацыях. У намінацыі “За лепшае выканальніцкае майстэрства” быў названы Андрэй Цямчык з Русінавіцкага СДК, “За лепшае выкананне песні на ваенную тэматыку” – вакальная група “Гармонія” Тухавіцкага СДК. Трыа з Дараўскага СДК у складзе Вольгі Цімашок, Людмілы Іваноўскай і Алены Рымшы вызначылася ў намінацыі “За лепшае выкананне песні на патрыятычную тэматыку”, у афганскай тэматыцы не было роўных
Андрэю Саванчуку з Востраўскага СДК. За артыстызм і сцэнічную культуру журы аднагалосна прысудзіла перамогу старшаму лейтэнанту Андрэю Немішону з баранавіцкай воінскай часці, у якой некалі служыў наш славуты зямляк Сяргей Свянтэцкі. “За крэатыўны падыход да выканання твора” адзначаны Анастасія Свянтэцкая з Крывошынскага СДК і настаяцель Свяціцкай царквы іерэй Сергій, “За патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення” ўзнагароджаны народны хор ветэранаў вайны і працы “Сівізна” РМЦ.

..У той ліпеньскі дзень 1997 года нічога не прадракала   бяды. Сяргей (служыў ва ўнутраных войсках і акрамя іншых абавязкаў этапіраваў асуджаных да месца адбывання пакарання) быў у каравуле, калі злачынцы на станцыі “Баранавічы-Палескія” падчас перапраўкі ў калонію ўзмоцненага рэжыму спрабавалі ўцячы з-пад варты. Цаной уласнага жыцця наш зямляк затрымаў бандытаў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку,  Сяргей Свянтэцкі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам   “За асабістую мужнасць”.

Наталля ПЕРАПЕЧКА

 

Перапечка, Н. Памяць і песня / Наталля Перапечка // Ляхавіцкі веснік. – 2016. – 10 снежня. 27 красавіка (№ 31). – С. 3.

Стала традыцыяй перад майскімі святамі ладзіць у Ляхавічах свята-конкурс патрыятычнай ваеннай і афганскай песні «Памяць»

Па расказах, Сярожа Свянтэцкі быў звычайным вясковым хлопчыкам, бегаў басанож разам з аднагодкамі па вуліцах Крывошына, як і ўсе, сваволіў, як і ўсе, вучыўся ў школе. А ў вочы матулі глядзеў з такой адданай любоўю і пяшчотай, што, здавалася, ніколі не дазволіць, каб яна засмуцілася. Падрастаў, і бацькі цешыліся сынам: прыгожы, вясёлы, тактоўны, паважлівы да старэйшых. Сярод сяброў — заўсёды свой: яго гітара кранала струны душы. І на спартыўнай пляцоўцы таксама быў лепшым.

На службу ў армію Сяргея адпраўлялі з песнямі і пажаданнямі хутка сустрэцца. Служыў салдат у часці № 7404 унутраных войскаў. У абавязкі ўваходзіла, у тым ліку, этапіраваць асуджаных злачынцаў да месцаў адбывання пакарання.

Радавы Свянтэцкі быў у той дзень у каравуле. А вось і родныя мясціны — станцыя Баранавічы-Палескія. Іменна тут і здарылася трагедыя: асуджаныя мелі намер уцячы з-пад варты і напалі на каравул. Сяргей першым уступіў у схватку са злачынцамі і быў смяротна паранены…

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 654 ад 24 снежня 1997 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, радавы Сяргей Свянтэцкі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць».

На могілках вёскі Крывошын ля самай дарогі стаіць гранітны помнік салдату Свянтэцкаму. Прыгожы юнак у армейскай форме глядзіць на вірлівае жыццё, што бяжыць зусім побач. Без усялякай містыкі ён удзельнічае ў ім: сваім подзвігам выхоўвае юных патрыётаў, вучыць падрастаючыя пакаленні мужнасці і адвазе. А яны, у знак памяці, пяюць яго песні — пад гітару, баян або без акампанемента. Стала традыцыяй перад майскімі святамі ладзіць у Ляхавічах свята-конкурс патрыятычнай ваеннай і афганскай песні «Памяць». І на гэты раз на песеннае свята прыехала маці героя Ала Іванаўна. Яна слухала песні, прысвечаныя сыну, якія выконвалі і пажылыя, і маладыя, і зусім яшчэ дзеці — удзельнікі мастацкай самадзейнасці з усяго раёна. Сяргею Свянтэцкаму прысвяціла сваё выступленне і пляменніца Насця, якая ніколі не бачыла свайго дзядзьку-героя, але захапляецца яго мужнасцю.

Свята-конкурс патрыятычнай ваеннай і афганскай песні «Памяць» і на гэты раз назвала сваіх пераможцаў.

Аліна ЛАПІЧ.

 

Лапіч, А. Стала традыцыяй перад майскімі святамі ладзіць у Ляхавічах свята-конкурс патрыятычнай ваеннай і афганскай песні «Памяць» / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2013. – 27 красавіка (№ 32). – С. 3.

Памяць крылаты дэсант

Назва конкурсу «Памяць» нібы гаворыць: Сяргей, ты з намі…

Унядзелю гараджане з цікавасцю азіраліся на юнакоў у параднай ваен- най форме, дэсантнікаў у блакітных берэтах і камуфляжы і з… гітарамі. Яны накіроўваліся да кінатэатра “Кастрычнік”. Цяпер тут, у сувязі з рзканструкцыяй ГДК, праводзяцца ўсе маштабныя культурныя раённыя і гарадскія мерапрыемствы. На гэты раз святаконкурс патрыятычнай, ваеннай і афганскай песні памяці земляка Сяргея Свянтэцкага, ураджэнца вёскі Крывошын. Юнак па-геройску загінуў, да канца выканаўшы свой доўг салдата, грамадзяніна, патрыёта. Цаной уласнага жыцця звычайны вясковы хлопец перакрэсліў планы злачынцаў на ўцёк. Назва конкурсу “Памяць” нібы яшчэ раз гаворыць: Сяргей, ты з намі…

Сёлетні фестываль салдацкай песні не толькі паказаў высокі клас вопытных выканаўцаў і калектываў, але і запаліў новыя зорачкі, пацвердзіўшы ісціну: Ляхавіччына багатая на таленты. Адкрыў конкурсную праграму народны хор ветэранаў вайны і працы “Сівізна” (ма- стацкі кіраўнік Жанна Абрамовіч, канцэртмайстар Аляксандр Гуліцкі). Моцнае ўражанне пакінула іх выступленне. Вельмі выразна на фоне кадраў ваеннай кінахронікі гучалі знаёмыя многім пакаленням творы “Балада пра маці” і “Франтавікі, надзеньце ордэны”.

3 прывітальным словам да ўдзельнікаў і гледачоў звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Крук, намеснік камандзіра в/ч 7434, дзе праходзіў службу Сяргей Свянтэцкі, Сяргей Вольніч, афіцэр 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады горада Брэста, маёр Валерый ІІІляго. Была ў зале і мама загінуўшага героя Ала Свянтэцкая.

А песні бралі за душу. Не стрымаліся і гледачы: не толькі апладзіравалі выканаўцам, але і падпявалі ім. Зачараваў залу вакальна-інструментальны ансамбль “Крылатая гвардыя” адной з брэсцкіх воінскіх часцей.

Паспяхова, запамінальна выступілі самадзейныя артысты сельскага клуба “Дарава-Чыж”, Свяціцкага і Навасёлкаўскага СДК, ГДК “Ляхавіцкі райаграсервіс”, Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, народнай эстраднай студыі “Экспрэс”. А як гучала песня “Беларусачка” ў выкананні юнай Насці Свянтэцкай, пляменніцы загінуўшага героя! Запомніліся гледачам галасы каляджаніна Івана Скаварады і ляхавічанкі Таццяны Кананенка. Заключным музычным акордам стаў выхад на сцэну ўсіх удзельнікаў свята пад песню “Сэрца зямлі маёй” у выкананні Ніны Прыхач.

Сярод такога россыпу талентаў (было прадстаўлена каля 40 нумароў) журы нялёгка было вызначыць пераможцаў у 11 аб’яўленых намінацыях.

Граматы і падарункі атрымалі лепшыя з лепшых. Удзельнікі свята-конкурсу абавязкова вернуцца ў Ляхавічы зноў. Праз год, з гэтай жа нагоды.

Галіна КАНЬКО.

Канько, Г. Крылаты дэсант /  Галіна Канько  // Ляхавіцкі веснік. – 2009. – 21 сакавіка. – С. 6.

Калі пяюць пра салдата…

Свята патрыятычнай песні гірысвечана светлай памяці Сяргея Свянтэцкага

Дастаткова верагодна, што ў новай гісторыі Ляхавіцкага ГДК падобнае здарылася ўпершыню: у мінулую нядзелю на галоўную сцэнічную пляцоўку раёна высадзіўся… дэсант. Самы што ні на ёсць сапраўдны. Вось толькі замест лёгкага стралковага ўзбраення байцы 38-й асобнай гвар- дзейскай мабільнай брыгады з горада Брэста мелі пры сабе музычныя інструменты. Выглядалі зухавата: блакі гныя берэты, цяльняшкі з-пад камуфляжных куртак, аксельбанты… Брэсцкія дэсангнікі, апроч іншага, аказаліся і добрымі выканаўцамі.

Ансамбль “Крылатая гвардыя”, бадай што, і стаў самай гірыкметнай зоркай раённага свята-конкурсу патрыятычнай, афганскай і ваеннай песні “Памяць”. Некалькі вакальна-інструментальных нумароў у іх выкананні прагучалі вельмі гарманічна, атрымалі заслужаную глядацкую падтрымку. Дарэчы, усе самадзейныя салісты і калектывы-ўдзельнікі песеннага фестывалю не былі абыдзены ўвагай гледачоў. Розныя ў сваім непадабенстве, з арыгінальнай манерай выканання і трактоўкай мастацкага вобраза, усе яны — асобы творчыя.

Свята патрыятычнай песні традыцыйна прысвячаецца светлам памяці Сяргея Свянтэцкага, нашага земляка, ураджэнца вёскі Крывошын. Больш як 10 гадоў таму, будучы яшчэ маладым салдатам, падчас выканання службовых абавязкаў Сяргей загінуў. У глядзельнай зале прысутнічалі і з’яўляліся, безумоўна, самымі ганаровымі гасцямі мерапрыемства бацькі героя: Рычард Уладзіміравіч і Ала Іванаўна. “Нізкі паклон. Ваш сын з’яўляецца прыкладам самаадданасці, вернасці воінскаму абавязку. Па- мяць аб ім святая…” — сказаў, у прыватнасці, намеснік камандзіра воінскай часці, у якой Сяргей праходзіў службу.

Ваеннаслужачыя часці, дарэчы, выставілі на суд гледачоў і журы конкурсу шэраг цікавых і разнастайных па жанру мастацкіх нумароў. Напрыклад, верш Канстанціна Сіманава “Радзіма” ў выкананні старшага прапаршчыка Ліліі Грынаж, слухалі затаіўшы дыханне.

I ўсё ж партыю “першай скрыпкі” музычнага свята-конкурсу выконвалі самадзейныя аргысты Ляхавіччыны. Тэатралізаванае прадстаўленне “Я перад вамі з памяццю сваёй…” у выкананні клуба аматараў тэатра Конькаўскага СДК — гэта з’ява ў культурным жыцці раёна. Песенную праграму конкурсу адкрыў “Марш ваенных гадоў” у выкананні вакальнай групы Тухавіцкага СДК. Удала выступілі самадзейныя артысты са Свяціцкага, Навасёлкаўскага, Жарабковіцкага, Падлескага, Крывошынскага сельскіх ДК, ДК гіасёлка Дарава-Чыж, ГДК ААТ “Ляхавіцкі райаграсервіс”, канечне ж, гарадскога ДК і іншыя. Усяго — каля паўсотні нумароў было прадстаўлена на суд гпедачоў і журы конкурсу. Апошняму, дарэчы, прыйшлося не проста з вызначэннем лепшых канкурсантаў. Забягаючы наперад заўважу: літаральна кожны з удзельнікаў свята быў адзначаны, як мінімум, у адной з 12 конкурсных намінацый.

Мяркуючы ж па выказваннях гледачоў, з кім давялося пагутарыць пасля канцэрта, найбольшае ўражанне засталося пасля выступленняў вакальна-інструментальнага ансамбля Крывошынскага СДК. Мастацкі кіраўнік, аўтар і выканаўца песні “На руінах Брэсцкай крэпасці” Эдуард Свянтэцкі прыемна ўразіў баладным гучаннем песні ўласнага сачынення, віртуозным валоданнем сола-гітарай, сцэнічнай арганічнасцю. Вельмі спадабаўся “Белы танец” у выкананні Алены Самонавай з Жарабковіцкага СДК, а таксама выступленне Вольгі Лушчык з Падлескага СДК з культавым творам Веніяміна Баснера і Міхаіла Матусоўскага “На безымяннай вышыні”.

Увогуле ж кажучы, усе ўдзельнікі раённага свята-конкурсу патры- ятычнай, афганскай і ваеннай песні “Памяць” былі на вышыні.

Іван КАВАЛЕНКА.

Каваленка, І.   Калі пяюць пра салдата… / Іван Каваленка  // Ляхавіцкі веснік. – 2008. – 9 красавіка (№ 28). – С. 4.

Шчасця табе, ЗЯМЛЯ МАЯ

Фестываль патрыятычнай і ваеннай песні “Памяць” у пяты раз сабраў у гарадскім Доме культуры пераможцаў занальнага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці, прысвечанага памяці нашага земляка Сяргея Свянтэцкага. Традыцыйна на мерапрыемства былі запрошаны яго бацькі — Ала Іванаўна і Рычард Уладзіміравіч. 3 прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей свята звярнуўся начальнік аддзела культуры райвыканкома Ігар Тулейка.

Сённяшняе пакаленне ў неаплатным даўгу перад салдатамі, якія набліжалі перамогу ў 1941-1945 гадах. Менавіта тэме Вялікай Айчыннай вайны было прысвечана выступленне вакальных груп Тухавіцкага і Навасёлкаўскага СДК, салісткі Ураджайнінскага СДК Насці Ясевіч і сямейнага дуэта Таццяны і Івана Пішч. Знакамітая песня “Макі” ў выкананні Юрыя Грыня ўразіла многіх не толькі манерай выканання, але і незвычайным суправаджэннем, якое падрыхтавалі ўдзельнікі танцавальнай групы харэаграфічнага аддзялення Ляхавіцкай школы мастацтваў (кіраўнік Надзея Чынько). I спявак, і танцоры адзначаны за артыстызм і сцэнічную культуру. Тэме афганскай вайны было прысвечана выступленне Аляксандра Гуліцкага і Аляксандра Дубіны. Пераможцамі ў намінацыі “Афганская песня” сталі прадстаўнікі вайсковай часці, дзе служыў Сяргей Свянтэцкі: Юрый Венчагаў і Максім Дубадзелаў.

На біс сустракалі прысутныя песню “Калі я вырасту вялікім” у выкананні самага юнага ўдзельніка фестывалю Аляксандра Пішча. Спадабаліся прысутным і выступленні ўдзельнікаў гуртка “Ліра” цэнтра пазашкольнай работы (кіраўнік Юрый Грынь): Таццяны Матрашынай, Юліі Іваноўскай, Насці Лешык. Іх нумары, таксама як і песні ў выкананні салістаў Ураджайнінскага, Навасёлкаўскага, Тухавіцкага, Востраўскага СДК, прызнаны лепшымі ў намінацыі “Прапаганда патрыятычнай песні”. А Іван Банецкі і Ірына Войцік — сталі першымі сярод выканаўцаў аўтарскай песні.

“Белая Русь”, “Зямля беларуская”, “Дзве сястры”, “Шчасця табе, зямля мая” — гэтыя творы з высокім выканаўчым майстэрствам прадэманстравалі ўдзельнікі народнай эстраднай студыі “Экспрэс” ГДК ААТ “Ляхавіцкі райаграсервіс”.

Лірызм, асаблівую манеру выканання вылучылі выступленні дуэта Раісы Петрашэвіч і Марыны Вітко, трыо Свяціцкага СДК, а таксама Валерыя Вайцешыка з Начаўскага і Вольгі Тлушчык з Навасёлкаўскага СДК. Спявачка Ала Астроўская атрымала дыплом за лепшае сольнае выкананне. Спецыяльны прыз журы дастаўся навучэнцам харэаграфічнага аддзялення Ляхавіцкай школы мастацтваў.

Гледачам спадабаліся як асобныя выканаўцы, так вакальныя групы і калектывы з большасці сельскіх дамоў культуры. Падводзячы вынікі фестывалю, намеснік старшыні райвыканкома Леанід Калбаса адзначыў, што кожны ўдзельнік падарыў гледачам імгненні радасці і магчымасць ацаніць сапраўднае выканаўчае майстэрства.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

 

Зарэчная, Г. Шчасця табе, зямля мая / Галіна Зарэчная // Ляхавіцкі веснік. – 2006. – 12 красавіка (№ 43). – С. 3.

Памяць жыве ў нашых сэрцах

Раённы фестываль патрыятычнай і афганскай песні “Памяць”, які стаў ужо традыцыйным, сабраў у мінулую суботу ў Крывошынскім СДК пераможцаў занальнага раённага агляду мастацкай самадзейнасці. Фестываль быў прысвечаны памяці нашага земляка Сяргея Свянтэцкага, які загінуў пры выкананні воінскага абавязку. Менавіта яму, маладому салдату, што праходзіў службу ў вайсковай часці МУС № 7404 г. Баранавічы давялося аддаць сваё жыццё ў няроўнай сутычцы з крымінальнымі злачынцамі ў імя выратавання жыцця сваіх сяброў і мірнага насельніцтва. За подзвіг Сяргей Свянтэцкі ўзнагароджаны ордэнам “За асабістую мужнасць” пасмяротна.

У мінулым годзе ў сталіцы нашай рэспублікі ўрачыста адкрыты помнік загінуўшым супрацоўнікам МУС РБ. I першае прозвішча на мемарыяльнай пліце — прозвішча нашага земляка.

Штогод фестываль патрыятычнай песні “Памяць” праходзіць на радзіме героя. Удзельнікамі сёлетняга мерапрыемства сталі лепшыя самадзейныя калектывы і асобныя выканаўцы з нашага раёна, а таксама прадстаўнікі воінскай часці № 7404 г. Баранавічы.

Журы, пад старшынствам начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкома Р. Р. Бысюка, адзначыла высокі мастацкі ўзровень усіх удзельнікаў шматгадзіннага канцэрта. Асабліва кранулі сэрцы гледачоў, якіх, дарэчы, сабралася цэлая зала, меладычныя песні з рэпертуару “Песняроў”: “Белавежская пушча” у выкананні Таццяны Пляшэвіч, “Беларусь мая песня” — студыі “Экспрэс” у складзе Юрыя Грыня, Васіля Шпака і Ларысы Бабёр. Пранікнёна, лірычна спявалі Вольга Званковіч і Ніна Астраух. Без болю ў душы нельга было слухаць выступленне самай юнай спявачкі Таццяны Матрашынай. Пераможцы былі вызначаны ў наступных намінацыях: “За лепшае выканаўчае майстэрства” — вучаніца школы-гімназіі Вольга Званковіч, “Артыстызм і сцэнічная культура” — Ніна Астраух, “За якаснае гучанне, музычнае суправаджэнне і выканаўчае майстэрства” — студыя “Экспрэс”. Лепшымі прызнаны Таццяна Пляшэвіч у намінацыі “За прапаганду патрыятычнай песні беларускіх аўтараў”, а Уладзімір Сікірынаў у намінацыі “За лепшае выкананне песні на афганскую тэму”, тухавіцкая вакальная група ў намінацыі “За лепшыя многагалосыя акордавыя спевы”.

Пераможцы ўзнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела культуры райвыканкома і каштоўнымі падарункамі, якія ўручыў намеснік старшыні райвыканкома М. М. Куліцкі. Спонсарамі свята песні ў Крывошыне выступілі Ляхавіцкі лясгас і абласная псіхбальніца “Крывошын”.

Наталля ГАРАХОВІЧ,

метадыст РМЦ

па мастацкай самадзейнасці і аматарскіх аб’яднаннях.

Гараховіч, Н. Памяць жыве ў нашых сэрцах / Наталля Гараховіч // Ляхавіцкі веснік. – 2003. – 29 сакавіка (№ 25). – С. 2.

Такая музыка гучыць у душы маёй…

Здаецца, і не магло быць іншай назвы ў конкурса патрыятычнай песні “Памяць”, таму што непарыўнымі, арганічна спаснымі сталі гэтыя паняцці: вайна — гераізм — памяць. I вялікі канцэрт, складзены з песень ваенных часоў, а таксама сучасных, але прысвечаных незабыўнай тэме, быў прасякнуты асаблівай атмасферай узнёсласці і патрыятызму. Яна адчувалася і сярод удзельнікаў, і ў глядзельнай зале сярод балельшчыкаў.

Гучалі песні, народжаныя любоўю да роднага краю, сваёй Радзімы, зямлі, песні нашай памяці. У іх — трапяткое святло аблокаў, мілыя сэрцу карціны, на якіх цёплыя пожні, росныя сенажаці, блакітныя дзівосы рэчак і азёраў, белыя бярозы, буслы ў чыстым небе… Задушэўна і хораша спявалі канкурсанты. Дарэчы, іх узрост быў ад 14 да 35 гадоў. Але ўсіх вызначала аднолькавае жаданне перамагчы, стаць лаўрэатам раённага агляду. I трэба адзначыць галоўны вынік мерапрыемства: яно яшчэ раз пераканала колькі здольных, таленавітых людзей, па-мастацку адораных асоб сярод нас. Разам з тым нельга не згадзіцца з думкай, што не ўсе таленты адкрыты, што ёсць вялікі патэнцыял у развіцці мастацкай самадзейнасці.

Добрую праграму паказалі на конкурсе патрыятычнай песні калектывы Куршынавіцкага, Свяціцкага, Дараўскага, Малагарадзішчанскага, іншых СДК і сельскіх клубаў. Рэпертуар удзельнікаў можна ўмоўна падзяліць на тры часткі: Белая Русь, песні пра вайну і так званы афганскі песенны фальклор. Вельмі прыемна, што ў рэпертуары канкурсантаў былі творы мясцовых аўтараў. Прычым, гэта даволі распаўсюджаная з’ява. Прагучалі песні Валянціны Масюкевіч, Эдуарда Свянтэцкага, Сяргея Сазановіча і Валянціны Варановіч, іншых нашых землякоў. Вельмі шчырыя, непасрэдныя, яны не маглі не закрануць сэрцы тых, хто іх выконваў і хто чуў.

Але конкурс ёсць конкурс. I ён, надразумявае пераможцаў. Журы вызначыла лепшых з лепшых. Сярод салістаў ваўзроставай катэгорыі 14- 20 гадоў першае месца прысвоена аўтару і выканаўцу з Русінавіч Вадеіму Шэпету. За выкананне песні “Там, за туманамі” навучэнец сельскагаспадарчага тэхнікума Дзмітрый Бахурынскі адзначаны другім месцам у гэтым мілагучным спаборніцтве. А Сяргей Астроўскі з Дарава замкнуў тройку пераможцаў.

Ва ўзроставай катэгорыі ад 20 да 35 гадоў шчасце ўсміхнулася Алене Абрамавай з Тухавіч, Аляксандру Гуліцкаму з Задвор’я, Эдуарду Свянтэцкаму з Крывошына.

Сярод дуэтаў адзначаны наступныя: Валянціна Місюкевіч і Таццяна Бузук з гімназіі, Кацярына Буйкевіч і Алена Варабей са Свяціцы. Лепшым трыо прызнаны калектыў з Галаўнінцаў у складзе Наталлі Кульгавеня, Ірыны Тулейка і Наталлі Лешык. I не ў першы раз пацвердзіў свой высокі мастацкі ўзровень ансамбль Мядзведзіцкай СШ “Пунсовыя агеньчыкі”.

Застаецца дадаць, што Вадзім Шэпет, Алена Абрамава, трыо з Галаўнінцаў 9 Мая будуць удзельнічаць у святочным канцэрце, прысвсчаным Дню вызвалення, у крэпасці-героі Брэсце.

С. МАРЧЫК,

дырэктар метадычнага

цэнтра аддзела кульгуры.

 

Марчык, С. Такая музыка гучыць у душы маёй… / Соф’я Марчык // Ляхавіцкі веснік. – 1998. – 8 мая (№ 37). – С.2.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed