Эстрада. “Пачатак”

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Эстрада

 

“Пачатак”

 

Банкевіч, А. Ёсць У “Пачатка” працягКаліна, А. У “Пачатку” ўсё спачаткуЛапіч, А. «Пачатак» з працягам

Ёсць у “Пачатка” працяг

Не памылюся, калі скажу, што рабяты, якія граюць на гітары і нядрэнна спяваюць, звычайна становяцца вельмі папулярнымі сярод равеснікаў. Ім хорам падпяваюць у кампаніях, але яшчэ больш ахвотна іх слухаюць. Таму што ў падлеткавым узросце асабліва хочацца пачуць тое, аб чым хвалюецца і знемагае душа: аб першым каханні, сяброўстве, першых стратах, адкрыццях.

Назва іх першага ансамбля была невыпадковай і зразумелай усім – „Равеснік”. Валодзя Піваварчук і Юра Грынь вучыліся тады ў сёмым класе, і ў музычнай школе таксама. Невыпадкова паступілі ў Барана- віцкае музвучылішча. І вось на базе Дома афіцэраў пачаў стварацца вакальна- інструментальны ансамбль. Хлопцам вельмі хацелася паспрабаваць у ім свае сілы. Да іх далучыліся двое баранавіцкіх юнакоў і ляхавічанін Андрэй Осіпаў. Так дзесяць гадоў назад утварылася група „Пачатак”. Дарэчы, назву прыдумвалі разам і яна гаварыла сама за сябе – яны толькі пачыналі.

Сёння ўжо з упэўненасцю можна сказаць, што ў таго пачатка быў нядрэнны працяг. Ансамбль абнаўляўся, але нязначна. Хтосьці з хлопцаў служыў у войску, паступаў вучыцца далей, у Мінск. Але усё роўна яны былі быццам разам, не парывалі сувязі і заўсёды былі гатовы пачаць з па- чатку.

– Ніводнае культурнае мерапрыемства ў горадзе не абыходзіцца сёння без удзелу групы, – гаворыць метвдыст ГДК Тамара Кунцэвіч. – I гэта пры той пасіўнасці, якую зараз дэманструюць нямала выканаўцаў,заклапочаных толькі добрай халтурай і выгаднымі канцэртамі. Якое свята без музыкі? Прыемна, што „Пачатак” заўсёды дорыць яго сваім слухачам.

Сёння ўскладзе „Пачатку” акрамя Піваварчука і Грыня, якія,дарэчы, уваходзяць і ў ансамбль „Народныя музыкі”, яшчэ некалькі ўдзель- нікаў- Міхаіл Паўлючэнка, Іван Валасар, Людміла Зубальская і Мікалай Мацулевіч.

У асноўным усе яны – работнікі аддзела культуры і музычнай школы. Ім падабаецца быць разам, вучыцца адзін у аднаго. Мацулевіч, напрыклад, на мясцовай сцэне з 1972 года, ён – старэйшы ўдзельнік групы. Іван Валасар і Міхаіл Паўлючэнка спяваюць у народным асамблі „Крыніца”. Людміла яшчэ вучыцца ў музвучылішчы. 3 цеплынёй успамінаюць тут Юрыя Вальмуса, які зараз у Мінскай кан- серваторыі, і, вядома, Андрэя Осіпава. Разам з ім чатыры гады назад група пабывала ў Брэсце на музычным фестывалі „Нон- стоп над Бугам”, дзе нечакана для ўсіх заняла другое месца. Абноўленая група паспела правесці да гэтага ўсяго дзве рэпетыцыі. 3 найбольш знач- ных выступленняў успамінаецца мінулагодні канцэрт у Польшчы.

У гэту суботу адбудзецца, першы юбілёйны канцэрт групы „Пачатак”.

Дагэтультуль яна выступала ў асноўным на масавых мерапрыемствах з няпоўным рэпертуарам.

– Будзем выконваць розныя песні, – расказвае кіраўнік Ю. Грынь. – Кожны з удзельнікаў мае сваю, напісаную ім самім. 3 цікавасцю адкрываем для сябе беларускую эстраду, якую ў апошні час узбагацілі маладыя таленавітыя імёны. Мы таксама спяваем песні Саладухі, Дайнекі і іншых. I шукаем свой твар.

„Мне хочется верить, что есть впереди безумного счастья страницы”. Гэтыя радкі адной з песень групы падыходзяць да кожна- га з яе выканаўцаў, для якіх сённяшняя работа, хочацца спадзявацца, – пачатак будучага поспеху.

Банкевіч, А. Ёсць У “Пачатка” працяг. [ВІА «Пачатак»] / А. Банкевіч // Ляхавіцкі веснік. – 1994. – 20 верасня. – С. 2.

У “Пачатку” ўсё спачатку

Вядомая ў раёне народная эстрадная студыя гарадскога Дома культуры “Пачатак” поўнасцю абнавіла свой састаў і, натуральна, рэпертуар. Аднак, званне “народны” абараніла з гонарам, а папулярнасць самадзейнага калектыву стала яшчэ большай. Кіруе ім таленавіты музыкант Іван Усцінаў. Сярод прыхільнікаў творчасці “Пачатку” — вайскоўцы тэрміновай службы адной з часцей горада Баранавічы. Найперш таму, што там служыць шмат хлопцаў з Ляхавіччыны, у іх ліку—Віталь Сокал з вёскі Зубелевічы.

Хлопец захапляецца творчасцю гэтага калектыву, знаёмы з яго ўдзельнікамі. Іменна малодшы сяржант Сокал і арганізуе сустрэчы студыі са сваімі саслужыўцамі. Трэці раз самадзейны калектыў наведаўся ў вайсковую часць і трэці раз яго сустракалі на ”ўра”, стоячы слухалі песні, падпявалі, дарылі апладысменты. Трэці раз студыя “Пачатак” прывезла юнакам свята.

У знак удзячнасці камандаванне часці ўручыла самадзейным артыстам сувеніры і запрасіла на чарговую сустрэчу.

А. КАЛІНА.

Каліна, А. У “Пачатку” ўсё спачатку [Народная эстрадная студыя гарадскога Дома культуры “Пачатак”] // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 27 жніўня. – С. 3.

«Пачатак» з працягам

Сапраўды, усё пачынаецца з пачатку. Быў ён і ў аднайменнай народнай эстраднай групы, створанай пры гарадскім Доме культуры, калі ў 1990 годзе дырэктар ГДК Мікалай Ламака сабраў галасістых аматараў песні… А праз 4 гады група атрымала званне “народная”. Пэўны ўклад у станаўленне творчасці калектыву ў свой час унесла Марына Галушка, выпускніца акадэміі музыкі, якая дабівалася індывідуальнасці ў выкананні твораў, навучыла ўпэўнена і прыгожа трымацца на сцэне.

Мусіць, і назву «Пачатак» гэты самадзейны песенны калектыў выбраў таму, што галоўны пропуск сюды – маладосць, талент, гарэнне і любоў да песні. Сёння ў “Пачатку” навучэнкі музычнага каледжа Вольга Столяр і Вікторыя Міхалевіч, выкладчыкі школы мастацтваў Павел Кірмель, які да ўсяго яшчэ і выдатны саксафаніст, і Аляксандра Коктыш, самая малодшая, і дзевяцікласніца СШ № 1 г. Ляхавічы Аніта Трыбух. “Пачатак” стаў працягам творчасці таленавітай сям’і Ламакаў: муж і жонка Максім і Кацярына і малодшы брат Максіма – Мікалай аб’яднаныя і гэтай песеннай групай. У выкананні ”Пачатку” гучаць песні як беларускіх аўтараў, так і кампазітараў блізкага замежжа. Мае група і свой харэаграфічны калектыў з ліку школьнікаў горада, якім кіруе Юлія Бондар.

Маладыя выканаўцы – нязменныя ўдзельнікі раённых святаў, запрашаюцца на фэсты ў Брэст (прымалі удзел у конкурсе эстраднага мастацтва “Рытмы маладосці”), на свята ўраджаю ездзілі ў Польшчу. У “Пачатку” шмат творчых планаў. Спявай, моладзь, дары радасць людзям!

Аліна ЛАПІЧ.

Лапіч, А. «Пачатак» з працягам / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. – 2013. 31 снежня. – С. 3.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed