Эстрада. “Экспрэс”

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Эстрада

 

“Экспрэс”

 

Жукоўская, Л. Сярод лепшых –“Экспрэс”Зарэчная, Г. Ваш выхад “Экспрэс”Зарэчная, Г. На біс!Кухта, М. Экспрэсам па музыцы

Сярод лепшых –“Экспрэс”

9 красавіка ў Брэсце адбыўся заключны гала-канцэрт абласнога конкурсу дэкламатараў і выканаўцаў патрыятычнай і ваеннай песні “Вікторыя”. Лепшыя з лепшых былі ўдастоены права прадэманстраваць свае вакальныя і артыстычныя здольнасці на сцэне абласнога Палаца прафсаюзаў. Ляхавіцкіх майстроў мастацкай самадзейнасці прадстаўляла на конкурсе народная эстрадная студыя “Экспрэс” ГДК ААТ “Ляхавіцкі райаграсервіс”.

 На суд журы была вынесена песня “Маладосць мая, Беларусь’’ ( музыка Аляксандры Пахмутавай, словы Мікалая Дабранравава). Выступленне не пакінула абыякавымі ні слухачоў, ні журы, пра што сведчылі несціханыя апладысменты і атрыманы дыплом за высокае выканаўчае майстэрства.

Акрамя выступлення ў конкурснай частцы мерапрыемства, удзельнікі студыі мелі магчымасць паслухаць творы ў выкананні лепшых музычных калектываў Брэсцкай вобласці, а таксама абмяняцца вопытам з калегамі.

Дарэчы, рэпертуар групы насычаны музычнымі творамі патрыятычнай і ваен- най тэматыкі. У бліжэйшы час народная студыя ”Экспрэс” прыме ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах і канцэртах, прысвечаных святкаванню 60-годдзя Вялікай Перамогі.

Людміла ЖУКОЎСКАЯ,

дырэктар ГДК ААТ “Ляхавіцкі райаграсервіс”.

Жукоўская, Л. Сярод лепшых –“Экспрэс” [Народная эстрадная студыя “Экспрэс”] / Людміла жукоўская // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 16 красавіка. – С. 7.

                           Ваш выхад, “Экспрэс” !

— На сцэну запрашаецца народная эстрадная студыя “Экспрэс”. Пасля гэтых слоў зала апладзіруе. Знакамітая ляхавіцкая група мае шматлікіх прыхільнікаў не толькі ва ўсіх куточках раёна, але ўвогуле па краіне і нават за яе межамі.

Маладыя, таленавітыя, прыгожыя ўдзельнікі валодаюць выдатнымі музычнымі здольнасцямі. Рэпертуар падбіраюць такім чынам, каб задаволіць шматлікія густы людзей розных узростаў. У апошні час у рэпертуар уключылі кампазіцыі, якія былі папулярнымі ў 70-90-х гадах мінулага стагоддзя. На любым канцэрце песні “Лісце жоўтае”, “Гадалка”, “На цеплаходзе музыка іграе” і інш. у выкананні “экспрэсаўцаў” вельмі цёпла прымаюцца гледачамі. Дарэчы, у планах групы на пачатку 2007 года прадставіць на суд аматараў музыкі рэтра-канцэрт.

Не забывае калектыў і пра народную творчасць. Песні з гэтага рэпертуару карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Сёлета ўпершыню звярнуліся да польскага песеннага мастацтва. I, як вынік, —дыплом фестывалю польскай культуры “Славянскія вытокі” за папулярызацыю паэтычнай, музычнай і харэаграфічнай мастацкай творчасці.

 Святы, фестывалі, агляды-конкурсы, вечары адпачынку — дзе толькі ні выступае з канцэртнымі праграмамі “Экспрэс”. На працягу гэтага года давала канцэрты ў рамках акцыі “За Беларусь!”, праграм “Я табе ўвесь свет падару”, “Мы жадаем шчасця вам”, “Нашы песні для каханых”, “Як не любіць гэту зямлю”, “Нізкі паклон вам, маці зямлі” і многіх іншых. 3 канцэртнай праграмай “Мы зноў спяваем для вас” група наведала суседнюю Польшчу. На біс сустракалі яе і ў час “Дажынак-2006” у Івацэвічах.

Сёлета народная эстрадная студыя “Экспрэс” адсвяткавала сваё 10-годдзе. Шлях пройдзены немалы, і галоўны вынікусёй творчасці — папулярнасць сярод аматараў музыкі, шматлікія дыпломы розных конкурсаў і фестываляў. Вакалісты Ірына Шэўчык, Таццяна Жукоўская, Таццяна Калацкая, Ніна Прыхач,

Васілій Шпак, Аляксандр Гуліцкі, гукааператар Вікгар Касцюк, вядучая канцэртных праграм Наталля Багдановіч і кіраўнік групы Юрый Грынь — непаўторныя, самабытныя і заслужана папулярныя. Нядаўна ў групе з’явілася яшчэ адна салістка Кацярына Слабчанка — навучэнка Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, якая падае вялікія надзеі.

Прыемна, што талент нашых землякоў заўважаюць далёка за межамі краіны. Нядаўна Юрый Грынь вярнуўся з Масквы,  дзе прымаў удзел у вялікім канцэрце, прысвечаным Дню міліцыі. Юрый у якасці барабаншчыка групы, складзенай з беларускіх музыкантаў, акампаніраваў у час выступлення расійскага барда Сяргея Ягорава. Уражанняў ад паездкі і знаёмства сазнакамітымі расійскімі выканаўцамі засталося шмат. Гэта супрацоўніцтва будзе працягвацца і далей і, не выключана, дасць магчымасць групе “Экспрэс” “засвяціцца” на расійскай сцэне.

У народнай эстраднай студыі “Экспрэс” шмат планаў і задум. Галоўнае, над чым яны працуюць, нязменнае — падарыць сваім прыхільнікам як мага больш цудоўных сустрэч з музыкай.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Зарэчная, Г. Ваш выхад “Экспрэс” [Народная эстрадная студыя “Экспрэс”] / Галіна Зарэчная // Ляхавіцкі веснік. – 2006. – 27 снежня. – С. 3.

НА БІС!

Народная эстрадная студыя “Экспрэс” ГДК ААТ “Ляхавіцкі райаграсервіс ” амаль за 10 гадоў сваёй творчай дзейнасці атрымала прызнанне не толькі ў аматараў музыкі і песні Ляхавіччыны. Шмат паклоннікаў у калектыву, без перабольшвання, па ўсёй Беларусі і нават за яе межамі. Хто хоць раз паслухае песні, ці толірычныя, ці, наадварот, вясёлыя, заліхвацкія, у выкананні ўдзельнікаў групы, застанецца яе прыхільнікам і паклоннікам назаўсёды.

У 1996 годзе па ініцыятыве дырэктара ГДК райаграсервісу Людмілы Жукоў- скай, якая змагла разглядзець у маладых салютах неардынарныя музычныя здольнасці і аб’яднаць іх у адзінае цэлае, была створана група ‘’Экспрэс”. Яна ўнікальная не толькі рэпертуарам, які вельмі разнастайны: беларускія і расійскія эстрадныя песні, творы на словы нашых землякоў Леаіда Пранчака, Кастуся Турко і інш.

Любоў да музыкі аб’яднала разам прадстаўнікоў розных прафесій: салісты выхавальніца Ларыса Бобер і супрацоўнік дашкольнай установы Таццяна Жукоўская, мастацкія кіраўнікі Дома культуры Таццяна Калацкая і Ірына Шэўчык, ветэрынарны фельчар Ніна Прыхач і культработнікі Юрый Грынь, Васілій Шпак, Аляксандр Гуліцкі, клавішнік выкладчык школы мастацтваў Аляксандр Жукоўскі, канферансье, мастацкі кіраўнік Наталля Багдановіч, гукарэжысёр Віктар Касцюк.

3 моманту заснавання студыяй кіруе таленавіты музыкант, чалавек з надзвычайным пачуццём прыгожага, аматар песні, спецыяліст вышэйшай катэгорыі Юрый Грынь. Ён з’яўляецца аўтарам музыкі да многіх песень з рэпертуару групы. Учас фестывалю ”Ляці, наша песня!” адбылася прэзентацыя новага музычнага твора ”Мой горад — Ляхавічы” на вершы настаўніцы Тальмінавіцкай СШ Жанны Жыжа. Адразу песня атрымала высокую адзнаку і прафесіяналаў, і слухачоу.

У сакавіку 2003 года студыі “Экспрэс” прысвоена званне народнай. Менавіта з таго часу пачаўся сапраўдны ўзлёт групы. Яна — дыпламант абласных аглядаў эстраднага мастацтва ”Рытмы маладосці”, шматлікіх фестываляў аўтарскай песні, лаўрэат музычных конкурсаў патрыятычнай песні ’Памяць” і ”Вікторыя”. Самадзейныя артысты — жаданыя госці ў сельскіх дамах культуры, вайсковых часцях, на прадпрыемствах горада. Па запрашэнню яны выступаюць з канцэртнымі праграмамі на сцэнічных пляцоўках Ганцавіцкага і Баранавіцкага раёнаў, Рэспублікі Польшча.

Ганарацца ўдзельнікі групы і тым, што яны ўнеслі сваю долю ў агульную справу—уборку ўраджаю. Шмат гадоў запар выступаюць не толькі перад камбайнерамі ў час жніва, але і ўдзельнічаюць у абласных і рэспуб- ліканскіх дажынках. Іх творчасць знаходзіць усё новых прыхільнікаў, тых, хто разумее непаўторны свет музыкі. Кожны твор выконваецца з душой, словы песні ідуць ад сэрца, і заўсёды слухач знаходзіць у іх нешта сваё, з уласных перажы- ванняў, думак і нават лёсу.

Кожная з песень у выкананні народнай эстраднай студыі “Экспрэс” — шлягер.

I несціхаючыя апладысмен- ты пасля выступлення — знак прызнання, папулярнасці і любві. Сярод разна- стайнага рэпертуару, які на- лічвае больш 200 твораў, асабліва папулярныя ”Калінка”, “Забава”, ”Сто гадоў”, ”Тры крынічанькі”, ”Мілая мая” і іншыя.

Творчасць музыкантаў — прапаганда беларускай песні. Сваю любоў да музыкі яны перадаюць і слухачам. Дзіву даешся, як гэтым маладым выканаўцам удаецца наладзіць кантакт з залай, перадаць адценні пачуццяў і эмоцый аўтараў. Гэта і ёсць талент.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Зарэчная, Г. На біс! [Народная эстрадная студыя “Экспрэс”] / Галіна Зарэчная // Ляхавіцкі веснік. – 2005. – 3 верасня. – С. 4.

Экспрэсам па музыцы

Яны сапраўдны «Экспрэс». Вікіпедыя выдае, што гэта транспартны сродак для паездак на далёкія адлегласці з павышанай хуткасцю. Выступленні народнай эстраднай студыі «Экспрэс» – упрыгажэнне любога канцэрта, святочнай праграмы або гарадской дыскатэкі. Калі яна на сцэне – пачынаецца музычнае падарожжа. З яе ўдзельнікамі з лёгкасцю і задавальненнем адправішся ў 80-я, заглянеш у 90-я, сучасныя навінкі таксама ў іх рэпертуары. Асаблівая ўвага – беларускай народнай песні.
Творчыя, крэатыўныя, яркія і, безумоўна, улюбёныя ў музыку ўдзельнікі «Экспрэса» здзіўляюць і радуюць ляхавічан 15 гадоў, вядомыя яны і за межамі раёна.

Ідэя стварыць музычны калектыў у заснавальніка студыі Юрыя Грыня спрацавала двойчы. Некалі ён стварыў эстрадную групу «Пачатак» (яна і сёння дорыць настрой землякам), пасля на творчым прыпынку Дома культуры райаграсэрвіса пачаліся сустрэчы «Экспрэса». Дарэчы, да назвы мае самае непасрэднае дачыненне «ЛВ»: яе падарыла калектыву адна з сённяшніх супрацоўніц раёнкі. Літаральна з першых дзён у студыі спяваюць Ларыса Бобер, Таццяна Лук’янчык, Аляксандр Гуліцкі, Васілій Шпак. Да пачынальнікаў у хуткім часе далучылася Ірына Прыхач, пасля Алена Праневіч, Святлана Сталярчук, Уладзімір Туцін, Вольга Цімашок. Галасіста-рамантычны, сямейны дуэт Надзеі і Андрэя Цямчыкаў таксама цяпер частка «экспрэсаўскай» сям’і.

Вакальныя эксперыменты, перамогі ў шматлікіх конкурсах, аглядах, фэстах – і ў 2003 заслужанае званне «народны», якое калектыў годна пацвярджае.

У звычайным жыцці – педагогі, аграномы, работнікі культуры, а на сцэне – народная эстрадная студыя. За столькі рэпетыцый і канцэртаў, якіх ужо не злічыць, спеліся, здружыліся, сталі роднымі. Такі дынамічна-музычны рытм якраз для пасажыраў «Экспрэса».

Сёння ў гарадскім Доме культуры «Экспрэс» зноў збірае сяброў: адзначыць юбілей з тымі, дзеля каго выходзіць на сцэну. Пяты год запар ён запрашае на дабрачынны канцэрт у рамках акцыі «Нашы дзеці». Выручаныя за білеты грошы пералічваюцца на рахунак цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Маргарыта КУХТА.

 

Кухта, М. Экспрэсам па музыцы [Народная эстрадная студыя “Экспрэс”] / Маргарыт Кухта // Ляхавіцкі веснік. – 2018. – (№ 98) – 22 снежня. – С. 3.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed