Бохвіц Фларыян. Повязь з родным краем, успаміны пра дзяцінства

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Бохвіц Фларыян

Пракоф’ева, С., Пракоф’еў, І. Дваранскае гняздоСвістуновіч, С. У разбітым люстэрку сябе не ўбачыш

Дваранскае гняздо

Да вёскі з гучнай і шчодрай назеай Ураджайная мы дабіраліся з Баранавіч. Гэрадскі аўтобус давёз нао да сабора Аляксандра Неўскага, а потым падкінулі дачнікі, якія—вось пашансавала!—трымалі шлях прама на Ураджайную. Праз дзесяс.э хвілін мы былі на месцы.

Аўтамабіль спыніўся акурат ля памятнай дошкі: “Міністэрства куль- туры Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Урад- жайнінскі палацава-паркавы ансамбль. XIX ст. Ахоўваецца дзяржавай”.

БОХВІЦЫ

Прайшлі па цяністай ліпавай алеі і апынуліся ля старога панскага маёнтка, які калісьці быў рэзідэнцыяй шляхецкага роду Бохвіцаў. Цяпер у ягоных сценах размешчана Ураджайнінская ўчастковая бальніца.

У губернскім архіве захавалася копія купчай, згодна з якой маёнтак Вошкаўцы (старая назва вёскі Ураджайная) Навагрудскага павета ў 1838 годзе быў набыты членам Навагрудскай карпарацыі адвакатаў Фларыянам Бохвіцам.

ФІЛОСАФ

Знакаміты філосаф, беларускі Бердзяеў, Фларыян Бохвіц (1799—1856) быў прадстаўніком хрысціянскаганакірунку філасофскай думкі ў Беларусі (К. Нарбут, А. Доўгірд, Ю. Шаняўскі і інш.) і ў сваёй творчасці прапагандаваў імкненне да традыцыйна-рэлігійных каштоўнасцяў. Крытычна адносіўся да вучэння Гегеля, які, на думку Бохвіца, атаясамляў Бога і Розум, што недапушчальна ні тэарэтычна, ні маральна-практычна, таму што прыводзіць да знішчэння рэлігійнасці, бянтэжыць душы і псуе адносіны паміж людзьмі. Беларускі філосаф лічыў неабходным супрацьпаставіць “разбуральнаму” ўплыву нямецкага і французскага вальнадумства сур’ёзную арыентацыю філасофіі на рэлігію.

Ф. Бохвіц не стварыў зладжанай філасофскай сістэмы, але распра- цаваў на агульнай грамадскай падставе шэраг асобных пытанняў грамадска-палітычнага і этычнага характару. Ён падкрэсліваў ролю працы для нармальнага функцыяніравання грамадства, выказваўся л за павагу да прыватнай уласнасці і дзяржаўных устаноў.

Педагагічная праграма Бохвіца засноўвалася на прынцыпах асвег- ніцтва і рэлігійнай маралі. Філосаф разглядаў пытанні выхавання і аду- кацыі ў залежнасці ад розных узростаў, закранаў праблемы жаночага выхавання (лічыў, што яно павінна быць дамашнім), выступаў за сумяшчэнне адукацыі з працоўнай дзейнасцю вучняў, гарманічнае развіццё іх разумовых і фізічных здольнасцяў. Сэнс адукацыі бачыў у выхаванні людзей, карысных для грамадства “на розных гасадах і ў розных жыццёвых аОставінах”.

3 1838 г. Бохвіц жыў у маёнтку Вошкаўцы, дзе займаўся сельскай гаспадаркай і навукова-лігаратурнай дзейнасцю. Асноўныя работы мысліцеля былі выдадзены ў Вільні (“Сутнасць маёй думкі”, “Асновы маіх думак і пачуццяў”, “Думкі пра выхаванне чалавека”).

Фларыян Бохвіц ахвяраваў значную суму на будаўніцтва касцёла ў вёсды Дарава і пасля смерці завяшчаў пахаваць сябе на вясковых могілках, дзе і спачывае даўно.

МАЁНТАК

Ураджайнінскі дом Бохвіца ўяўляе сабою аднапавярховы будынак з вальмавым дахам і некалькі выступаючымі на двор рызалітамі. Побач знаходзіцца шэраг гаспадарчых пабудоў, сярод якіх вылучаецца млын з чырвонай цэглы. Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя, ён працуе і сёння.

ТАПАНІМІКА

Прыгажосць нашай зямлі мае мноства граняў: і яркіх, і някідкіх. Адна з іх — тапанімічнае багацце Беларусі. I шкада, вельм шкада, што многія назвы сталі ахвярамі ідэалагічнай бяссэнсоўнасці.

Перайменаванні закранулі і Ляхавіччыну. У гады савецкай улады немілагучная назва Вошкаўцы была заменена на ганарлівую — Ураджайная. Мы ў размове з мясцовымі жыхарамі спыталі ў іх пра старую назву вёскі. Першым адгукнуўся дзядок:

—       Вашкаўцы — гэта таму, што тутакг Івашка жыў. Мне мой дзед разказваў, што ў гэтага Івашкі дванаццаць сыноў было. I ўсе Вашкаўцы: Пятро Вашкавец, Стась Вашкавец…

—       Вошкаўцы? — заўсміхалася бабуля на прызбе. — Відаць тутэйшыя жыхары, якія былі да нас, вельмі многа вошкаліся. І заўважыўшы нашы здзіўленыя твары, растлумачыла, – Вошкаліся… ну, марудзіліся, поркаліся доўга, карацей, дарма марнавалі час.

Пракоф’ева, С., Пракоф’еў, І. Дваранскае гняздо / Святлана Пракоф’ева, Ігар Пракоф’еў  // Ляхавіцкі веснік. – 2003. – 8 лютага. – С.2. 

У разбітым люстэрку сябе не ўбачыш

Філосаф Фларыян Бохвіц нарадзіўся ў Міры ў 1799 годзе, вучыўся ў Нясвіжы і ва універсітэтах Кіева I Вільні. Апошнія 18 гадоў жыцця пражыў у сваім маёнтку Вошкаўцы за пяць кіламетраў ад Ляхавіч. Памёр Бохвіц у 1856 годзе і быў пахаваны на могілках у в. Дарава.

Творы Ф. Бохвіца былі даволі папулярныя ў тйй час і выдаваліся на польскай і рускай мовах. Вось невялікі ўрывачак з яго кнігі «Думкі пра ныхаванне чалавека». «…Неабходна вучыцца не толькі ў маладосці, але і ўсё жыццё, узбагачаючы памяць і ўдасканальваючы розум, — гэта ісціна, у якой у наш век ужо ніхто не сумняваецца, нягледзячы на крыкі фанатыкаў. Аднак узнікае пытанне: чаму вучыцца? Адказ, прынамсі, на сённяшні дзень, можна атрымаць вельмі лёгка, а менавіта: шкада маладосці на вывучэнне аднаго толькі чужаземнага…».

Яшчэ да вядомых твораў Фларыяна Бохвіца можна аднесці «Асновы маіх думак і пачуццяў» і «Форма майго мыслення».

Бохвіц у сваіх творах стараўся прымірыць навуку з рэлігіяй. Выказ- цаўся за тое, каб навучанне дзіцяці пачыналася з рэлігіі. Філосаф лічыў таксама, што чым чалавек лепш ведае дакладныя навукі, тым больш ён прыносіць карысці грамадству.

У свой час творы і філасофскія разважанні Бохвіца знаходзілі даволі шырокі водгук сярод інтэлігенцыі.

* * *

У «Звязду» патэлефанаваў С. Чарановіч — мастак з Ляхавіч і паве- даміў, што помнік на магіле Ф. Бохвіца разбураны.

Прыйшлося патэлефанаваць у Ляхавічы і пагаварыць з Чарановічам, які і растлумачыў усю сітуацыю. Але з размовы я зразумеў, што помнік быццам бы знішчаны не выпадкова, і пра гэта нібыта ведаў дараўскі ксёндз. Апошняе і насцярожвала, бо тут атрымлівалася няўвязка. Каб святар патураў разбурэнню надмагільнага помніка — гэта абсурд! I гэту версію я адкінуў адразу ж, але давялося ехаць у Дарава, каб на свае вочы ўсё пабачыць.

* * *

Старыя могілкі ёсць паўсюдна. Закінутыя магілы з пахіленымі ці па- валенымі помнікамі, кустоўе, бур’ян ды смецце сведчаць, што людзі рэдка сюды наведваюцца, але, пахадзіўшы па могілках, прыкмячаеш, што ёсць і свежыя ўзгорачкі, і помнікі новыя.

Праблемы з зямлёй у нас няма, і пахаваць нябожчыка можна на прасторы, было б толькі ў старога ці радні жаданне. Але нехта хоча ляжаць побач са сваімі, альбо выбраў для сябе ціхае месца на старых могілках.

Вось тут і ўзнікаюць пэўныя цяжкасці, бо ўклініцца сярод закінутых магіл даволі складана. Калі свабоднае месца і ёсць, то яно вельмі аб- межаванае суседнімі магіламі ці іх агароджамі, і пазбегнуць замаху на «чужую тэрыторыю» часта не ўдаецца. А былі выпадкі, калі пры капанні магілы натыкаліся на косці — папярэдняе пахаванне. Ды і данесці труну з нябожчыкам да магілы бывае цяжка, бо перашкаджаюць тыя ж магільныя агароджы. Вясковымі могілкамі ў нас ніхто і ніколі не займаўся — кожны капаў дзе хацеў.

А зараз вернемся ў Дарава.

* * * *

Побач з касцёлам знаходзяцца новыя могілкі, а насупраць, праз аў- тамагістраль, старыя.

Каля ўваходу тры надмагільныя камяні, на якіх добра чытаецца прозвішча Бохвіц. Побач ляжыць куча камянёў — рэшткі разбітага пом- ніка, які быццам бы і стаяў на магіле Фларыяна Бохвіца. Але, ці адпавядае гэта сапраўднасці, па рэштках устанавіць немагчыма, бо прозвішча на іх няма. Асобныя словы прачытаць можна, але яны традыцыйныя для надмагілля і ні пра што не сведчаць.

Сцвярджаць, што тут знаходзіцца магіла Бохвіца, як мы бачым, цяжка, але ж і заяўляць адваротнае таксама не выпадае, бо тут жа ляжыць радня філосафа.

А хто стварыў такую праблему? Нейкія Б. з Баранавіч, якія пахавалі свайго родзіча паміж старадаўніх магіл ды яшчэ захапілі месца для другой магілы. Але і гэта было б паўбяды, калі б не агароджа, якая лягла на голавы і ногі пахаваных у XIX стагодцзі. Вось і апынуўся помнік у кучы камення і тым самым адкрыў доступ да новай магілы, — падобнай на танцпляцоўку.

Дараўскі ксёндз Ян — малады і энергічны. Яго можна прыняць за праваслаўнага святара, бо носіць доўгія валасы і бараду.

— Не разумею, адкуль увесь гэты шум. Прыехаў бы чалавек да мяне, і мы на месцы разабраліся б. Уся справа ў тым, што Бохвіц быў пахаваны ў склепе, а гэты помнік не яго, — растлумачыў ксёндз Ян і павёў мяне на могілкі паказваць месца, дзе знаходзіцца магіла філосафа.

На процілеглым ад уваходу краі могілак ёсць невялікі ўзгорачак з гранітнымі пастаментамі ад помнікаў. I сапраўды, ёсць усе падставы верыць, што тут быў склеп. Але чый, сказаць немагчыма, бо завалены смеццем, старымі агароджамі, ламаччам… Гэта прыводзілі ў парадак магілы сваякоў і скідвалі смецце на склеп.

— Адна старая жанчына, якая яшчэ застала гэты склеп у больш-менш прыстойным выглядзе, сказапа, што ён напежаў сям’і Бохвіца, — патлумачыў ксёндз, — а што датычыцца магіл — дзе і каму капаць, то я да гэтага не маю абсалютна ніякага дачынення. Мая сфера — душа чалавека. Адправіць яго ў апошні шлях, асвяціць магілу, сказаць словы спачування родным — гэта мой абавязак.

* * * *

Як бачым, нам не ўдалося нічога канкрэтнага выясніць наконт магілы Бохвіца. I таму дадзім слова намесніку старшыні Ляхавіцкага райвыкан- кама Мікапаю Куліцкаму — чалавеку, які добра ведае свой край.

— Магіла Фларыяна Бохвіца знаходзіцца якраз ля ўваходу на старыя могілкі, і я бачыў той помнік. ён быў тады не адзін. Здаецца, там стаяла (і ляжала) шэсць помнікаў Бохвіцаў — уся сям’я. I мы тады нават падумалі, што трэба было б магілы абнесці дэкаратыўнай агароджай, паставіць слупкі з ланцугамі… Але час быў нестабільны і ўпусцілі… I вось вынік, залезлі на гэтыя магілы Ю. і ўсё парушылі. Вядома, сельскі Савет недагледзеў, але і ксёндз хіба ж не бачыў, што рушаць ці парушылі старыя помнікі? Думаю, што трэба звярнуцца да кардынала Свёнтака і сумесна з касцёлам зрабіць адпаведныя захады па аднаўленню помніка філосафу, — заявіў М. Куліцкі.

А зараз падвядзём рысу пад нашай размовай. Помнік на магіле Ф. Бохвіца, як і старадаўні сямейны склеп парушылі і завалілі смеццем не падлеткі-дурні, не вандалы і сатаністы, а людзі, напэўна ж, сур’ёзныя, якія дпя сваіх родзічаў-нябожчыкаў ставяць дарагія помнікі і агароджы. Ставяць і руйнуюць магілы суседнія, бо косці свайго чалавека для іх усё яшчэ дарагія. А ў магілах нябожчыкі ўсе аднолькавыя, і там ні ў кога няма перавагі. Важна, што яны пакінулі пасля сябе, што зрабілі пры жыцці.

Ф. Бохвіц — наша гісторыя. А люстэрйа сваёй гісторыі мы разбілі, і цяпер глядзімся ў яго асколкі, шукаем у іх сваё мінулае. I справа тут, вядома ж, не толькі ў магіле філосафа (адзіная знакамітасць на ўвесь раён), але і ў нашых адносінах наогул да свайго мінулага, да сваіх каранёў…

Сымон Свістуновіч.

Свістуновіч, С. У разбітым люстэрку сябе не ўбачыш / Сымон Свістуновіч // Звязда. – 2003. –11 верасня. – С.3. 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed