Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына
Бохвіц Фларыян (07.05.1799 — 09.08.1856)
Філосафмараліст, пісьменнік. Нарадзіўся ў мяст. Мір на Навагрудчыне. Бацька яго быў пратэстантам, але значнага ўплыву на сына не меў, затое маці, шчырая каталічка, выхавала яго ў духу сваёй веры, што ў далейшым адбілася на поглядах Б. Пачатковую адукацыю атрымаў у дамініканскай школе ў Нясвіжы. Пасля вучыўся на юрыдычным факультэце Кіеўскага універсітэта. Па заканчэнні універсітэта працаваў адвакатам у Навагрудку. Ажаніўшыся з П.Маеўскай, сястрой маці А.Міцкевіча, пасяліўся ў фальварку Вашкоўцы, дзе і гаспадарыў да канца свайго жыцця.