Мурзіч Адам Асманавіч. Біяграфічныя звесткі

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Дзеячы ў галіне музыкі>>> Мурзіч Адам Асманавіч

 

Барадзіна, В. Адам і Соф`я Мурзіч і ГальшанскаяБерасцень, С. Сезон Адама МурзічаБіяграфічныя звесткіКроз, В. Камертон для вакалістаў

Адам і Соф’я. Мурзіч і Гальшанская

У адну з вераснёўскіх  нядзель 2016 года пры аншлагу адкрыццё 47-га тэатральнага сезона ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры  адбывалася  па незвычайным сцэнарыі. Перад пачаткам спектакля гучалі авацыі ў гонар мастацкага кіраўніка. Мастацкі кіраўнік – Адам Мурзіч. Спектакль – “Соф’я Гальшанская”. У Адама Асманавіча ў жніўні быў юбілей, 75-годдзе, святкаванне якога і спалучылі з адкрыццём сезона. Гэта стала нагодай для прыезду шматлікіх гасцей не толькі з Беларусі. Гучалі шчырыя віншаванні, пажаданні і, канешне, захапленне яго талентам, былі ўручаны прывітальныя адрасы, Ганаровая грамата Міністэрства культуры, падарункі. А бенефісам Мурзіча можна лічыць кожны спектакль, кожнае выступленне трупы на сцэне свайго тэатра ці на гастролях. Ён не проста мастацкі кіраўнік, ён, без перабольшання, галоўны ў нашай краіне спецыяліст па вакале, і  ён – наш зямляк, родам з Ляхавіч.

…Было ў маці пяцёра сыноў. Усе як адзін клапатлівыя, любячыя і галасістыя. Іх бацька вельмі рана пайшоў з жыцця. І мама Фаціма Якаўлеўна засталася са сваімі хлопцамі – Аляксандрам, Канстанцінам, Энверам, Адамам, Якавам. Пражыла яна добры век. На яе апошнім юбілеі, успамінае сяброўка сям’і Роза Сулейманаўна Міскевіч, Энвера, на жаль, ужо не было, а астатнія шыкоўным квартэтам у гонар мамы і з прысвячэннем ёй спявалі “Что стоишь, качаясь, тонкая рябина»”… Суцэльныя тэнары, барытон быў толькі ў Энвера. Бог не абдзяліў музычным талентам усіх, але музыку абралі прафесіяй Адам і Якаў. Якаў, мусіць, усё жыццё працуе ў Ляхавіцкай школе мастацтваў, быў яе дырэктарам, выкладчык па класе баяна, удзельнічае ў інструментальных ансамблях, выступае на канцэртах.

Адам – у Мінску. Профі, велічыня, маэстра. Здаецца, што ён спяваў заўсёды, з самага нараджэння. Ды і не здаецца – сапраўды заўсёды. Пасля школы было Брэсцкае музвучылішча, кансерваторыя. Выкладаў спевы ў Маладзечанскім музычным. Да вакальнага таленту далучыўся і педагагічны. Яго вучні пачалі перамагаць на шматлікіх конкурсах, перамагаць ярка і пераканаўча, і Мурзіча запрасілі ўзначаліць аддзяленне вакала ў Мінскім музвучылішчы і выкладаць у кансерваторыі. У выніку, у прыгожым і яркім выніку больш за 120 дараванняў, якіх рыхтаваў Адам Асманавіч, сталі спевакамі, больш за 30 – лаўрэатамі прэстыжных конкурсаў. Ёсць і тыя, хто спявае ў тэатрах іншых краін: Германіі, Італіі, Ізраіля, Нідэрландаў. Адзін з сыноў Адама Мурзіча і яго жонкі Галіны, дарэчы, цудоўнага тэарэтыка-педагога, выкладчыцы музвучылішча імя Глінкі, дырыжыруе сімфанічным аркестрам Бразіліі.

А шэсць гадоў назад Адаму Асманавічу прапанавалі пасаду мастацкага кіраўніка  Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. І гэта стала новай вяхой у жыцці і тэатра, і яго. Брат Якаў расказвае, што на той час у рэпертуары не было ніводнага спектакля па беларускай тэматыцы, і Адам загарэўся ідэяй як мага хутчэй паправіць сітуацыю. Так з’явілася “Соф’я Гальшанская” на музыку Кандрусевіча. І стаў гэты першы беларускі мюзікл візітоўкай славутага тэатра. Ім адкрываецца кожны тэатральны сезон. Цяпер, была інфармацыя, рыхтуецца новы творчы праект “Любоў, жыццё і смерць Янкі Купалы”.

…Асобае прыцягненне бацькоўскага дома, непадуладная часу і адлегласці сіла любві да месца, дзе нарадзіўся, непаўторна шчымлівае пачуццё ад краявідаў, якія ў любы момант паслужлівая памяць вяртае: рачулку Ведзьму (дзе яшчэ знойдзеш такую  назву!), яблыню ў старым садзе на Кастрычніцкай вуліцы ў Ляхавічах, родную школу на пагорачку. Дарэчы, калі СШ № 1 святкавала 140-годдзе, Адам быў на гэтым знакавым вечары сустрэчы – юбілейным для іх класа, пяцідзясятым. Ён узрушана, з хваляваннем гаварыў пра непарушнасць школьнага брацтва, пра заўсёдную ўдзячнасць настаўнікам, аднакласнікам і гэтым мілым сэрцу сценам, дзе навечна прапісаны шчырасць, любоў да дзяцей, спасціжэнне жыццёвых каштоўнасцей і, канешне, ведаў. Успамінаў і чытаў вершы.

Калісьці ў Ляхавіцкім ДК мастацкім кіраўніком працаваў Леў Лях, які пазней стаў дырыжорам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Аднойчы ён пачуў, як спявае юны Адам Мурзіч, і настойліва параіў юнаку паступаць у Брэсцкае музвучылішча. Ці не гэта шчырае, зацікаўленае стаўленне да яго стала вызначальным да таго, як уважліва і клапатліва ставіцца ўсё жыццё Адам Асманавіч да вучняў. Талентам трэба дапамагаць. Ён і дапамагае – прафесіяналізмам, вопытам, ведамі і шчырым жаданнем. І гэта яшчэ адзін ягоны талент.

Што сілкуе душу чалавека, тым больш, творчай асобы? На гэта пытанне безліч адказаў. Мае права на існаванне, пэўную слушнасць варыянт: тое, што сёння хвалюе, плюс памяць пра дарагое, што ў сэрцы назаўсёды, плюс, канешне, мары і абавязкова натхненне. І ў гэтым індывідуальным пасьянсе ў кожнага свае адрасы, каардынаты, вызначэнні. Бясспрэчна, Адам Мурзіч не выключэнне, а хутчэй пацвярджэнне гэтага.

Толькі хочацца заўважыць яшчэ адзін штрышок з вельмі багатага на падзеі сюжэта: штогод у свой дзень нараджэння ён абавязкова прыязджае ў Ляхавічы. Сёлета таксама, і 19 жніўня Мурзічы віншавалі свайго Адама пад дахам бацькоўскага дома. Такая вось акалічнасць.

Барадзіна,В. Адам і Соф`я Мурзіч і Гальшанская : [ Пра Адама Мурзіча ] / Вольга Барадзіна // Ляхавіцкі веснік. – 2016. – № 77. – 8 кастрычніка. – С. 9.

Барадзіна,В. Адам і Соф`я Мурзіч і Гальшанская : [ Пра Адама Мурзіча ] / Вольга Барадзіна // Народная трыбуна. – 2016. – № 43. – 21 кастрычніка. – С.10.

Сезон Адама Мурзіча

Мастацкім кіраўніком Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра заслужаны работнік культуры Беларусі Адам Мурзіч працуе з ліпеня мінулага года. Ён прыйшоў на гэтую пасаду ў складаны для калектыву час: тут на працягу многіх сезонаў рэй вялі канфліктныя высвятленні адносін, страчвалася пераемнасць акцёрскіх пакаленняў, спакваля разбураліся лепшыя традыцыі, размываліся творчыя крытэрыі, вызначальныя для статусу тэатра як беларускага, музычнага, акадэмічнага, дзяржаўнага… Імя новага мастацкага кіраўніка заставалася сакрэтам для тэатральнай грамады. А калі адбыліся “афіцыйныя ўваходзіны” і ён быў прадстаўлены творчаму калектыву, Мурзіча сустрэлі шчырымі апладысментамі.

І вось — мінуў яго першы сезон. Мінуў год, адметны для тэатра канструктыўнай прафесійнай працай, пошукам і здзяйсненнем свежых мастацкіх ідэй, новых праектаў, паспяховымі прэм’ерамі. Мурзічу зноў можна паапладзіраваць! Тым болей, што акурат сёння Адам Асманавіч прымае віншаванні з днём нараджэння: яму споўнілася 70. У асяроддзі музыкантаў яго асоба знакамітая і паважаная: адзін з лепшых айчынных педагогаў па вакале, А. Мурзіч мае вялікія заслугі ў развіцці беларускай школы акадэмічных спеваў, у падрыхтоўцы спецыялістаў-выканаўцаў. Вядома нямала гісторый пра тое, як Адам Асманавіч літаральна “выратоўваў галасы”, а ўрэшце — лёс маладых спевакоў, выпраўляючы чужыя прафесійныя памылкі. Ён доўгі час (чатыры дзясяткі гадоў!) працаваў у Мінскім дзяржаўным музычным вучылішчы імя М.І. Глінкі, узначальваў там вакальнае аддзяленне. Па запрашэнні маэстра М. Фінберга пабыў кансультантам групы салістаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Паралельна выкладаў сольныя спевы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, аднак ад прэстыжных прапаноў перайсці туды ў штат адмовіўся. Пры ім 80 працэнтаў выпускнікоў ММВ працягвалі навучанне спевам у лепшых кансерваторыях былога СССР. Вучняў, якія скончылі клас А. Мурзіча, і выхаванцаў, на чыё прафесійнае ўдасканаленне паўплывалі кансультацыі майстра, — не злічыць: пераможцы прэстыжных міжнародных конкурсаў і фестываляў, яны працуюць у лепшых творчых калектывах краіны, спяваюць на музычных сцэнах Аўстрыі, Германіі, Расіі, Украіны, Францыі… Школу Мурзіча прайшлі вядучыя салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Алег Мельнікаў, Ілья Сільчукоў, Станіслаў Трыфанаў, Дзмітрый Капілаў, Аляксандр Жукаў… І раптам Яго Вялікасць Настаўнік пагадзіўся на круты паварот у сваёй дзейнасці. Ён прыйшоў у тэатр, вызначыўшы для сябе канкрэтныя задачы: павялічыць у рэпертуары колькасць класічных твораў, актывізаваць працу над беларускім нацыянальным музычным матэрыялам, паспрыяць павышэнню выканальніцкага майстэрства творчага калектыву. Прыроджаны лідар, інтэлігент і мудрэц, чалавек шчыры і ўраўнаважаны, А. Мурзіч адразу падкрэсліў, што ні “палачнай дысцыпліны”, ні дыктату з боку мастацкага кіраўніцтва не будзе: “Я цалкам давяраю прафесіяналізму і досведу калег — дырыжора, рэжысёра, балетмайстра. Я павінен стварыць умовы для раскрыцця і развіцця высокамастацкіх ідэй, добрага густу, адпаведным чынам фарміруючы рэпертуар, дбаючы пра паўнавартасны склад і належны прафесійны ўзровень трупы. І “любімчыкаў” у мяне не будзе: яны будуць у публікі”. Пытаюся ў Адама Асманавіча, ці не расчаравала яго новая праца. “Чым больш уваходзіў у жыццё тэатра, тым цікавей рабілася! Раней займаўся выключна вакалам, рыхтуючы артыстаў да ўваходжання ў свет вялікага мастацтва. Цяпер — зусім іншае кола абавязкаў, бо я непасрэдна спрычынены да гэтага мастацтва, якое нараджаецца ў складаным спалучэнні жывой музыкі, харэаграфіі, сцэнічнага дзеяння, дэкарацый, касцюмаў і, вядома ж, спеваў. Я мушу спрыяць суладнасці індывідуальных мастацкіх намераў, творчаму камфорту ўсіх, хто працуе поруч”. Сам Адам Асманавіч ніколі не быў артыстам, хоць прырода падаравала яму багаты голас, а лёс — добрую вакальную школу (Брэсцкае музычнае вучылішча, Беларуская дзяржаўная кансерваторыя). У студэнцкія гады, задумаўшыся пра сольную кар’еру, бескампрамісны і самакрытычны А. Мурзіч пачаў сумнявацца: маўляў, для ўвасаблення галоўных оперных партый спеваку патрэбна іншая сцэнічная фактура. Невядома, чым скончыліся б тыя сумненні, але якраз паступіла прапанова працягнуць педагагічную практыку на прафесійнай аснове. І Мурзіч пачаў выкладаць у Мінскім музычным вучылішчы… Нават змяніўшы прафесію, Адам Асманавіч застаецца, як ён кажа, педагогам на ўсё жыццё. Адной з першых ініцыятыў новага мастацкага кіраўніка сталася запрашэнне на працу ў БДАМТ у якасці педагогаў-кансультантаў па вакале знакавых асоб: Наталлі Гайды і Пятра Рыдзігера. Вядома, сёння і сярод салістаў, і ў тэатральным хоры нямала вучняў Мурзіча. Будуць і новыя, бо ён знаходзіць час для правядзення майстар-класаў, кансультацый. Працуючы ў тэатры, падрыхтаваў траіх артыстаў да І міжнароднага конкурсу вакалістаў “Гран-при Санкт-Петербурга”, у якім удзельнічала больш як 200 выканаўцаў з розных еўрапейскіх краін. Беларусы выступілі паспяхова: Яўген Ермакоў стаў лаўрэатам ІІІ прэміі, Сяргей Суцько — дыпламантам. Ён марыць і пра сваё прафесійнае спаборніцтва для спевакоў: у новым сезоне плануе заручыцца падтрымкай Міністэрства культуры ды Мінскага аблвыканкама і запачаткаваць у сценах тэатра ўсебеларускі конкурс маладых вакалістаў імя С. Манюшкі, па сутнасці адрадзіўшы на новым узроўні “Убельскую ластаўку”. Ёсць і намер паставіць адну з Манюшкавых камічных опер. І правесці ўнутрытэатральны конкурс на лепшы твор сучаснага айчыннага кампазітара, напісаны на беларускую нацыянальную тэму. Аўтар праекта “Барытоны Беларусі спяваюць пра каханне”, кіраўнік летніх канцэртаў “Чарадзейная ноч класікі ў музеі пад адкрытым небам” ды “Вечар старадаўняга раманса ў Мірскім замку” Адам Мурзіч сабраў у гэтых праграмах не толькі лепшыя галасы двух сталічных тэатраў, але і некаторых нашых землякоў, якія паспяхова працуюць за мяжой. У канцэрце, прысвечаным памяці Лучана Павароці і замоўленым на 9 кастрычніка, майстар плануе зноў сабраць сузор’е беларускіх галасоў з усяго свету: з Гамбурга, Венскай оперы, “Марыінкі”, Вялікага тэатра Расіі… І прызнаецца, што марыць вярнуць таленавітых землякоў на радзіму. Каб яны не толькі прыязджалі ў якасці гасцей — удзельнікаў праектаў, але і працавалі тут, што не перашкодзіла б ім заключаць прэстыжныя замежныя кантракты і рэалізоўваць сябе на міжнародным узроўні.

Берасцень, С. Сезон Адама Мурзіча / Святлана Берасцень // Літаратура і мастацтва”. 2011. № 33. 19 жніўня. С.1

МУРЗИЧ Адам Османович

Дата рождения: 19 августа 1941 года.

Звание: заслуженный работник культуры Республики Беларусь.

Художественный руководитель Белорусского государственного академического музыкального театра.

Родился в городе Ляховичи (Брестская область).

Работает в театре с 2010 года.

Образование:
Белорусская государственная консерватория имени А. В. Луначарского (выпуск 1969 года, специальность “сольное пение”).

Адам Мурзич — один из лучших в Беларуси педагогов по вокалу. Более сорока лет он посвятил вокальной педагогике и воспитал за это время десятки молодых певцов. Его ученики являются победителями престижных международных конкурсов и фестивалей, поют в ведущих музыкальных коллективах страны, а также за рубежом — в России, Германии, Франции.

До прихода на должность художественного руководителя Белорусского государственного академического музыкального театра более 30 лет Адам Мурзич возглавлял отделение сольного пения Минского государственного музыкального училища имени М. И. Глинки, более 10 лет работал преподавателем кафедры сольного пения Белорусской государственной академии музыки имени А. В. Луначарского.

Адам Мурзич выступал в качестве консультанта Национального академического оркестра симфонической и эстрадной музыки Республики Беларусь под управлением М. Финберга, работал в составе жюри различных республиканских вокальных конкурсов, среди которых “Новые голоса Беларуси” (2009 год), “Зорка ўзышла над Беларуссю” (2010 год).

Свои главные задачи как художественного руководителя Адам Османович Мурзич видит в увеличении количества классических спектаклей в репертуаре, работе над национальным музыкальным материалом, а также в повышении исполнительского мастерства труппы.

За время работы в театре Адам Османович Мурзич подготовил артистов Евгения Ермакова, Сергея Сутько и Викторию Жбанкову-Стриганкову к участию в I Международном конкурсе вокалистов “Гран-при Санкт-Петербурга”, собравшем более двухсот участников из разных стран Европы.Евгений Ермаков стал лауреатом третьей премии, Сергей Сутько — дипломантом этого конкурса.

В апреле 2011 года Адам Мурзич подготовил авторский проект “Баритоны Беларуси поют о любви”. В этой концертной программе приняли участие ведущие солисты Национального академического Большого театра оперы и балета Республик Беларусь и Белорусского государственного академического музыкального театра: народный артист Беларуси Владимир Петров, лауреаты международных конкурсов Андрей Морозов, Илья Сильчуков, Станислав Трифонов, Виктор Циркунович, дипломант международного конкурса Сергей Сутько, Антон Заянчковский, Александр Краснодубский.

В июне 2011 года под руководством Адама Мурзича  Белорусский государственный академический музыкальный театр представил два масштабных open-air проекта: “Волшебная ночь классики в музее под открытым небом” (совместно с Белорусским государственным музеем народной архитектуры и быта) и “Вечер старинного романса” в рамках “Музыкальных вечеров в Мирском замке” (совместно с телеканалом ОНТ).

В феврале 2012 года Адам Мурзич выступил автором проекта и художественным руководителем театрализованного концерта из произведений Сергея Рахманинова “Пламя любви”.

Творческие достижения:

в 1992 году за заслуги в развитии белорусской вокальной школы и подготовке музыкантов-исполнителей Мурзичу Адаму Османовичу было присвоено почетное звание “Заслуженный работник культуры Республики Беларусь”.

Нашы знакамітыя землякі

Камертон для вакалістаў

Некалькі дзесяцігоддзяў таму сярод беларускай моладзі на будаўніцтве цэментнага завода ў казахскім пасёлку Актаў працаваў Адам Мурзіч з горада Ляхавічы. Аднойчы завіталі ў пасёлак артысты абласной філармоніі. Перад канцэртам рэпеціравалі. Уладальнік прыгожага барытона спяваў арыю Раджамі з аперэты І. Кальмана “Баядэра”, як раптам на высокай ноце “рвануў пеўня”. Юны Мурзіч, які стаяў за дзвярыма, вельмі ўдала паўтарыў гэты фрагмент. Пасыпаліся пытанні:

— Хто спяваў? Што робіш?

— Працую землякопам, капаю траншэю, будую водаправод, — быў адказ.

— Хлопчык, вам трэба вучыцца!

Адам яшчэ ў школе ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, як і яго бацькі, якія мелі прыгожыя галасы, вепьмі любіў спяваць. У школе за паспяховыя выступленні ў канцэртах яму нават даравалі пропускі заняткаў. Таму ён прыслухаўся да парады і паступіў на вакальнае аддзяленне Брэсцкага музычнага вучылішча. Займаўся ў класе Меліціны Арэнскай, у якой вучыліся, напрыклад, заслужаны артыст Украіны Фёдар Богдан, заслужаны артыст Беларусі Міхаіл Зданевіч.

—Мне вельмі пашанцавала, што маім педагогам быў гэты таленавіты чалавек, — расказвае А. Мурзіч.

—         Лічу яе сваёй маці ў мастацтве. Меліціна Іванаўна раскрыла мой голас, развіла ў мяне шчырую любоў да спеваў. Гэта карэнным чынам змяніла мой лёс. У 1961 годзе ў складзе класа Арэнскай я выязджаў у Люблінскае ваяводства Польшчы. Упершыню выступаў за мяжой. Памя- таю, што тыя канцэрты ў Люблінскім гарадскім тэатры вёў вядомы польскі артыст Станіслаў Мікульскі. Я спяваў вакальныя творы беларускіх кампазітараў — “Шумныя бярозы” Рыгора Пукста, “Нёман” Нестара Сакалоўскага…

У кансерваторыі настаўнікам А. Мурзіча быў Арсеній Карынскі, адзін з лепшых педагогаў таго часу, у якога, дарэчы, займаліся такія вядомыя спевакі, як Валерый Кучынскі, Аляксандр Рудкоўскі, Вікторыя Мазур… Чалавек строгіх правіл, А. Карынскі не выдаваў студэнтам авансаў. А яго заўвага А. Мурзічу: “Ты можаш стаць цудоўным спеваком, але ж педагопам

—      пряста выдатным”, — аказалася прарочай.

Педагагічны стаж Адама Асманавіча — ужо трыццать гадоў.  Пачынаў працаваць у Маладзечанскім музычным вучылішчы. Пятнаццаць гадоў выкладаў вакал у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Цяпер загадвае вакальным аддзяленнем Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі. Ся- род яго капег-выкпадчыкаў працуюць у вучылішчы прафесары Тамара Ніжнікава, Анатоль Генералаў, дацэнты Лідзія Гапушкіна, Ірына Шыкуно-

ва — знаныя педагогі Беларускай акадэміі музыкі. Сваю прафесію А. Мурзіч любіць захоплена, працуе з задавальненнем. I лічыць, што калі педагог падрыхтаваў хаця б аднаго сапраўднага прафесіянала, дык сваю місію ён выканаў.

Дарэчы, з 53-х ягоных выпускнікоў 36 паступілі ў розныя музычныя ВНУ, 12 маюць званне лаўрэатаў рэспубліканскіх, міжнародных спаборніцтваў вакарістаў. Сярод Цшуяаўвэат дзесяці конкурсаў, заслужаны артыст Бепарусі, саліст нашага Нацыянальнага тэатра оперы Алег Мельнікаў, які і па сённяшні дзень працягвае ў яго вучыцца і з цеплынёй называе свайго настаўніка — “бацька”.

—Гэта надзвычайна адданы сваёй справе чалавек. У маім жыцці ён адыграў асаблівую ролю, — гаворыць А. Мельнікаў. — Былі моманты сумненняў у час станаўлення, незадаволенасць сабой. Я — максімаліст у адносінах да справы, якой займаюся. Маё стаўленне да мастацтва самае высокае, патрабавальнае, але ў пачатку свайго шляху я “набіваў гузакі”. Абраўшы для мяне педагога ў Адэскай кансерваторыі — Яўгена Мікалаевіча Іванова, — Адам Асманавіч сеў са мной у самалёт і паляцеў у Адэсу, бо, паводле ягоных слоў мусій бачыць педагога, якога рэкамендаваў мне. Калі ж на праслухоўванні я выканаў дзесяць тактаў з “Арыі Гендэля, Яўген Іваноў раптоўна спыніў мяне і звярнуўся да Мурзіча: “Я вельмі рады, што вы прывезлі мне вучня, якога пасля вучылішча не трэба перавучваць!”

Так, А. Мурзіч адданы сваім вучням. Вельмі радуецца кожнай творчай перамозе, засмучаецца няўдачай. Капі ў пачатку творчага шляху А. Мельнікава былі моманты расчаравання, Адам Асманавіч прыехаў да вучня дадому, пагутарыў з бацькамі. Паклапаціўся пра яго і тады, калі ў беларускай кансерваторыі педагог займаўся з Алегам не як з басам, а як з барытонам, з-за чаго праз паўгода ў спевака прапаў голас: Мурзіч уратаваў ад трагедыі. I цяпер Алег Мельнікаў, вядучы саліст опернай сцэны, звяртаецца да Адама Асманавіча як да вакальнага камертона, ад- чувальнага да прыроды голасу. Ён ведае, што патрэбна канкрэтнаму спеваку, каб гэтай вакальнай прыродзе не пашкодзіць.

З цеплынёй адгукаецца пра А. Мурзіча яго колішні студэнт, цяпер саліст Дзяржаўнага музычнага тэатра Антон Заянчкоўскі. Педагог не толькі даў яму асновы вакальнага майстэрства, дапамог паступіць у кансерваторыю, а потым і знайсці сябе ў сцэнічным мастацтве, але яшчэ праявіў сапраўдную чалавечнасць. “Для яго мы ўсе, як сыны, — словам, вялікая сям’я, — рас- казвае Антон. — Я ж прыехаў з Гродна, бацькі мае жывуць там, а ў Мінску ў мяне няма родных, і гэты цудоўны чалавек паставіўся да мяне, як да самага блізкага, удзяляў мне ўвагу, як свайму дзіцяці”.

Мне давялося пабываць у Мінскім музвучылішчы на занятках у класе А. Мурзіча. Я была прыемна ўражаная: як ён мякка, тактоўна, сур’ёзна і патрабавальна вёў урок! Прафесійныя заўвагі рабіў стрымана і з гумарам. Трое вучняў — тэнар, барытон, бас — зацікаўлена і ўважліва прымалі парады педагога.

—У мяне шмат вучняў, якімі магу ганарыцца, — расказвае Адам Мурзіч. — Уладальнік прыгожага барытона Станіслаў Трыфанаў – лаўрэат трох першых прэмій міжнародных конкурсаў, спявае ў Адэскім оперным. Кожнае лета прыязджае да мяне на кансультацыі. Стаў салістам Адэскай оперы і яго брат Андрэй, у якога бас. Мая былая студэнтка Зінаіда Кідрон (мецца-сапрана) — салістка Днепрапятроўскай оперы. На беларускай опернай сцэне выступаюць мае вучні Аляксандр Жукаў (тэнар), Дзмітрый Капілаў (бас), Ілья Пеўзнер (барытон). Мой былы вучань Уладзімір Куд- рын цяпер спявае ў Канадзе, Аляксандр Магілевец выступае ў Германіі. У свой час маім вучнем быў народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў. Ёсць і вучні, якія проста кансультуюцца ў мяне, каму я адкрыў шлях да мастацтва. Сярод іх, напрыклад, саліст Беларускай оперы Марат Грыгорчык, вядомы эстрадны спявак Мікалай Скорыкаў. Некаторыя выхаванцы сёння вучацца ў Санкт-Пецярбургскай кансёрваторыі, а ў мяне займаюцца хлопцы з замежжа. Так, па рэкамендацыі беларускага спевака Аркадзя Вападося, які жыве ў Францыі, да мяне вучыцца прыехаў хлопец з гэтай краіны. Ёсць і студэнт з Кітая…

Прафесіянал вышэйшага класа, заслужаны работнік культуры Беларусі Адам Асманавіч Мурзіч сапраўды вядомы за мяжой нашай краіны. Аднойчы яго выхаванец паступіў у Мюнхенскую вышэйшую школу вака- лу. Кажуць, з таго часу методыка А. Мурзіча выкарыстоўваецца ў гэтай навучальнай установе. Невыпадкова, што ягоныя вучні становяцца і выкладчыкамі.

—Адам Асманавіч — майстар, Педагог з вялікай літары, — гаворыць выкладчык вакалу ММВ Вольга Лук’янёнак. — Шмат гадоў ён вёў педагагічную практыку ў кансерваторыі. Яго “вакальнаму вуху” можна пазайздросціць. Цікава працаваць пад кіраўніцтвам найвысокага прафесіянала і цудоўнага чалавека! Канфліктаў у нашым капектыве не бывае, толькі звычайныя творчыя спрэчкі, якія заўсёды вырашаюцца без канфліктаў.

Апантаны любімай справай, Адам Мурзіч працуе творча, з верай у талент. Вучні яго вельмі любяць, калегі захапляюцца. Хацелася б, каб і дзяржава больш дапамагала, больш уважліва ставілася да развіцця школы Адама Мурзіча.

Вера КРОЗ.

(“ЛіМ”).

Кроз, В. Камертон для вакалістаў : [ Адам Мурзіч  ] /Вера Кроз // ЛІМ. – 2000. – 6 снежня. – С. 2.

 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed