Дзеячы ў галіне музыкі. Мурзіч Адам Асманавіч

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Дзеячы ў галіне музыкі

 

МУРЗІЧ Адам Асманавіч

Дата нараджэння: 19 жніўня 1941 года.

Званне: Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь. Мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Нарадзіўся ў горадзе Ляхавічы (Брэсцкая вобласць).

Працуе ў тэатры з 2010 года. Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (выпуск 1969 года, спецыяльнасць “сольны спеў”).

Адам Мурзіч — адзін з найлепшых у Беларусі выкладчыкаў па вакале. Больш за сорак гадоў ён прысвяціў вакальнай педагогіцы і выхаваў за гэты час дзясяткі маладых спевакоў. Яго вучні з’яўляюцца пераможцамі прэстыжных міжнародных конкурсаў і фестываляў, спяваюць у вядучых музычных калектывах краіны, а таксама за мяжой — у Расіі, Германіі, Францыі.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed