Хто такі Сяргей Чарановіч?..

 

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Мастакі, чый лёс з’яднаны з нашым краем >>>Чарановіч Сяргей

 

9001_author

 

image002Сяргей Вячаслававіч – адзін з аўтараў  герба горада Ляхавічы. Ён распрацаваў стылізаваную выяву Ляхавіцкага замка для геральдычнага знака нашага горада. Больш падрабязна пра гэта чытайце тут: Город Ляховичи // Адамушко, В. И. Современная геральдика Беларуси. – Минск, 2012. – С. 124-125.

Аўтар, афарміцель або суаўтар шэрагу краязнаўчых выданняў, прысвечаных Ляхавіцкаму раёну. Сярод іх: буклеты “Ляхавіцкі раён. Сцежкамі роднага краю”, “Грушаўка”, кніга “Легенды  і  паданні  Ляхавіцкага краю”. Публікацыі Сяргея Чарановіча са старонак перыядычнага друку сабраны тут: Пра што піша Сяргей Чарановіч і што пішуць пра яго?

Аўтар мастацкага афармлення звыш 50 кніг. Сярод іх: “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага, “Прошча” Уладзіміра Някляева, “Памяти патефона” Наума Кислика ды іншыя…  Шэраг работ адзначаны дапломамі рэспубліканскага конкурсу мастацтва кнігі. Больш падрабязна пра гэта чытайце тут: Кнігі ў мастацкім афармленні Сяргея Чарановіча 

Фатограф. Сярод яго работ – цыкл мастацкіх фотаздымкаў, прысвечаных палацава-паркаваму ансамблю ў вёсцы Грушаўка “Святло і цень старой сядзібы”. Гэта выстава пабывала ў Мінску, Брэсце, Пружанах, Ляхавічах.

Аўтар эмблемы “1000 год праваслаўнай царквы на Беларусі”

Знак 1000-летие православной церкви на Беларуси. Заславль. Замэчак. Я автор.

Кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Апалон” . 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed