Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына
Леанід Пранчак – паэт, журналіст, аўтар вялікай колькасці песень, сярод якіх сапраўдныя шлягеры – “Каля Чырвонага касцёла”, “Даставай, Язэп, гармонік!”, “Паклонніца”, “Сумны саксафон”, “Цёмнавокая пані”, “Найлепшая ў свеце жанчына”, “Каханая”… Аўтар шэрагу кніг паэзіі, зборніка артыкулаў пра нашых суайчыннікаў у эміграцыі “Беларуская Амерыка”, піша творы для дзяцей. Нарадзіўся Леанід Пранчак у вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна.