Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Купрэеў Мікола
«У кожным з нас цячэ кроў Праметэя…»
Шгрыхіда партрэта міколы купрэева
Жыццёвы і творчы шлях Міколы Купрэева неяк не стасуецца з тым рэальным часам, у якім давялося жыць пісьменніку. Па сваёй натуры гэта быў беларус з цыганскай душой ці нават сярэднявечны вандроўны рыцар кшталту Дон Кіхота. Яго ніколі не цікавілі ані кар’ерныя пытанні, ані наваг паляпшэнне ўласнага дабрабыту. На фоне агульнага літаратурнага мэйн- стрыму ён выглядае гэгкім дзіваком-валацугам і бяссрэбранікам, асуджаным на вечную самоту і некалькі дзесяцігодцзяў унутранай эміграцыі.
Нарадзіўся Мікалай Сымонавіч Купрэеў 25 траўня 1937 г. у вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна ў сям’і настаўніка пачатковай школы. Дзяцінства было перакрэслена аайной: маці загінула, к;ілі хлопчыку было ўсяю пяць гадоў. Пазней гэтая трагічная падзея неаднойчы адгукнецца балючым рэхам у творах пісьменніка…
Пасля вайны сям’я пераехала на Брэстчыну. Тут, у вёсцы Старыя Пяскі Бярозаўскага раёна, Мікола пайшоў у школу, дзе і пачаў выяўляць літаратурныя здольнасці. Яго талент адразу ж заўважылі сталыя пісьменнікі. Калі хлопец яшчэ вучыўся ў дзевятым класе, яго паклікалі на абласную нараду маладых пісьменнікаў. Там ён усхвалявана чытаў свае мі- ніяцюры перад Янкам Брылём і — атрымаў станоўчы водгук майстра лірычнай прозы, які заахвоціў Міколу да далейшай творчасці: крыху пазней ягоныя абразкі з’явіліся на старонках альманаха “Советская Отчизна”.
У 1957 г. Мікола Купрэеў закончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу і паступіў на факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута, але, натхніўшыся фільмамі пра казакоў, пасля першага семестра кінуў навучанне і паехаў да цёткі ў Растоўскую вобласць. Папрацаваўшы на Доне каменячосам, вярнуўся дахаты, нейкі час быў ра- бочым у геолагавышуковай партыі, пакуль ізноў не аднавіўся на першым курсе інстытуга.
Атрымаўшы дыплом настаўніка ў 1962 г., напачатку быў завучам Чудзінскай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна. «Я ўжо лічыўся маладым паэтам, друкаваўся ў “Маладосці” і мясцовых газетах, — прыгадваў М. Купрэеў. — Мае вучні ведалі пра гэта. Адзін зіх— Алссь Каско — усур’ёз заняўся паэзіяй і з грігам часу стаў вядомым паэтам, выдаў некалькі зборнікаў і цяпер нават узначальвае Ьрэсцкае абласное аддзяленне СП Беларусі» [6,32].
У 1967 г. у Міколы Купрэева выйшла кніга паэзіі “Непазбежнасць”, якая адразу ж звярнула на сябе ўвагу літаратурных крытыкаў: на зборнік было напісана шэсць рэцэнзій — як станоўчых, так і адмоўных. Аўтара рэкамендавалі да прыняцця ў Саюз пісьменнікаў, але за ўрачыстым сталом у Каралішчавічах М. Купрэеў выказаў нешта, што не спадабалася тага- часным літфункцыянерам, і… “адправілі яго далёка ад сапраўднай літаратуры” [5, 51]. Давялося паэту вярнуцца на Палессе. Нейкі час ён працаваў у школе ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна, дзе таксама ўласным прыкладам падахвоціў некаторых вучняў складаць вершы. Двое з іх — Мікола Антаноўскі і Анатоль Шушко — таксама набылі вядомасць у літаратурных колах. Так, неспадзявана для сябе, Мікола Купрэеў стаў не толькі школьным, але і літаратурным настаўнікам для некальхіх творчых асобаў.
Потым былі ў яго жыцці і іншыя школы, і рэдакцыі раённых газет, дзе М. Купрэеў працаваў журналістам. Але гэтыя ўстановы выглядаюць як часовыя прыпынкі на яго доўгім вандроўніцкім шляху, які сам паэт называў “знікненнем з самога сябе”. Яго часта можна было ўбачыць на вакзалах, у цягніках, ён абышоў і аб ездзіў уздоўж і ўпоперак бадай усё Беларускае Палессе, спыняючыся пераначаваць у знаёмых і незнаёлльтх людзей. Толькі вось вандраваць Міколу Купрэеву было ўсё цяжэй: нясцерпнымі пакутамі нагадвалі пра сябе сухоты і хворыя ногі. Нарэшце ён знайшоў прытулак у вёсцы Папялёва Пружанскага раёна, на маляўнічым ускрайку Белавежскай пушчы. Сябры-пісьменнікі з Мінска чым маглі дапамагалі яму: паспрыялі выхаду другой кнігі вершаў “Правінцыйныя фантазіі” (1995, прэмія імя Аркадзя Куляшова), літаральна “выбілі” М. Купрэеву кватэру ў Пррканах, але звыклы да жыцця на ўлонні прыроды паэт пачуваўся ў ёй няўтульна, бы ў астрозе. Перыядычна ён лячыўся ў тубдыспансеры ў Вярховічах (там напісаў многія творы апошніх гадоў), а пад канец жыцця апынуўся ў доме для састарэлых у вёсцы Лясная ля Баранавічаў, дзе і пакінуў гэты свет 17 верасня 2004 г. Пахавалі яго ў Міхневічах (прыгарадзе Івацэвічаў). На гадавіну смерці паэта за сродкі сяброў быў пастаўлены помнік, на якім ружанскі мастак Юры Малышэўскі выбіў барэльеф Міколы Купрэева і радок з яго верша: “0, я многа хацеў бам сказаць…” [8,85].
Якое ж месца займае гзты пісьменнік у нашай літаратуры? У чым жа выяўляецца ягоны “новы стыль” (У Калеснік)? Чым менавіта вершы М. Купрэева так “выбіваліся з кантэксту беларускай савецкай паэтыкі, што наўрад ці наогул былі б выдрукаваны” (Л. Галубовіч)?
Найперш усгюмнім, што ў 1960-я гг. многія паэты напаўнялі свае зборнікі хваласгіевамі ў адрас партыі, ідэалізацыяй сацыялістычнага ладу і іншай публі- цыстычнай рыторыкай. У Міколы Купрэева яна адсут- нічае. “О ноч маіх вершаў! /Гімнаў не будзе. / Шэптам грымне элегія” [1, 22], – запэўніў паэт у вершы “Ці будзе ноч апошняй элегіі?”, чым даў зразумець: ягоныя вершы – альтэрнатыва “дзяжу рнай урачыстасці”, якая тады яшчэ моцна трымалася ў літаратуры. Змест кнігі “Непазбежнасць” сапраўды склалі вершы пераважна міпорна-элегічнага іучання альбо, наадварот, эмацыйна “перанатужапыя” (У. Калеснік) – ва ўсялякім разе гэта медытацыішыя лірычпыя маналогі са спавядальнымі інтанацыямі. Калі і трапляецца публіцыстычны пафас, то ён вылучаецца хутчэй касмізмам, чым скіраванасцю на нейкія канкрэтныя з’явы рэчаіснасці.
Мікола Кугірэеў адразу заявіў пра сябе не як “савецкі” паэт, а як беларускі і – адначасова – адкрыты сусвету, да таго ж – блізкі больш да мадэрнізму, чым, скажам, да рэалізму. Ён прысвячае вершы польскаму паэту Юльяну Тувіму, піша ад імя амерыканскага мастака і падарожніка Ракуэла Кента, згадвае карціну нідэрландскага жывапісца Пітэра Брэйгеля, паланэз Міхала Клеафаса Агшскага, неаднойчы звяргаецца да антычнай міфалогіі, напаўняе творы разнастайнымі літаратурнымі рэмінісцэнцыямі. Лірычны герой сімпатызуе вандроўнаму ладу жыцця, на нейкі час пера- ўвасабляецца ў цыганскага барона. Што і казаць, калі нават сам Бог у адным з пазнейшых вершаў (“Богавы лапці” з кнігі “Правінцыйныя фантазіі”) спускаецца з неба ў абліччы стомленага валацугі, і герой вешае ягоныя лапці ў куг замест іконы… Неспагольная прага волі, абсалютнай свабоды (а адсюль і схільнасць да вандраванняў як у жыцці, так і ў творчасці) адбілася ў адным з найболын цытаваных крьггыкамі вершаў М. Купрэева: “Пакінуўсё і пайдуу пой край, /дзе няма ні сяброў, ні ворагаў /дзе бацька не будзе вучыць мяне жыць, /і дзе жонка не будзе чакаць і тужыць, /крыў- даваць і злавацца не будзе, / дзе нікому ніколі не змагу я зманіць – / гэта нікому не будзе трэба, / ніхто не спытае: /дзе быў? што еў і што піў? і з кш? /а тое чаму незрабіў?.. /там нікому нічога не будзе трэба” [1, 32]. Але лірычны герой разумее, шго прастора, пра якую ён марыць, – не рэальная, а ідэальная, утопія, “Спрадвечная казка” (.менавіта так называецца верш), і таму мусіць канстатаваць: “Усёзастанецца. I я не пайдуў той край. / У той край ніхто не хадзіў ніколі” [1, 33]. Вядома ж, гэта далёка ад тых каштоў- насцяў, якія спрабавала павязаць савецкае ірамадства.
Сусветны вопыт у спалучэнні са спрадвечнай беларускай традыцыяй адбіўся і на самім меладычным ладзе вершаў. Некаторыя з іх формай і кампазіцыяй нагадваюць французскія верлібры, некаторыя захоў- ваюць рытмічны і эмацыйны малюнак японскай танкі. Але, як заўважыў Мікола Маляўка, у іх прысутнічае і ўласна беларускі фальклорны выток, які выяўляецца “дзе сюжэтным матывам, дзе мастацкім вобразам, дзе мілагучным паўторам асобных радкоў ці слоў, дзе кампазіцыйным узорам страфы…” [7, 38]. Вольны ў думках і памкненнях, Мікола Купрэеў засгаецца вольным і ў рытміцы, метрыцы, архітэктоніцы – і адмаўляецца ад строгай рытмічнай арганізацыі верша.
Лірычнаму герою Міколы Купрэева ўласцівае пангэістычна-прыродацэнтрысцкае ўспрыманне, адлюсграванае як у першай, так і ў другой кнігах паэта. У велічным храме прыроды лірычны герой М. Купрэева адчувае сябе не шараговым наведнікам, а сапраўд- ным святаром-жрацом, які на роўных размаўляе з раслінамі і звярамі (вершы “Воўк”, “Святавольскі верлібр”, “Мне сёння хораша…” са зборніка “Правін- цыйныя фаіг.азіі”). Асобныя вершы звернутыя да дрэваў (“Мілая бярозка, не бядуй…”) ці напісаныя ад іх імя (“Маналог дуба”), і гэты вобраз з’яўляецца адным з ключавых у паэзіі М. Купрэева. У выглядзе дрэва гіаэт бачыў і мадэль чалавечага грамадства: “…вы, людзі, добрыя і суседскія, /як тыя лісты на дрміе: /на адным дрэве лістоў мільёны / нрыжыааюцца ў такт зялёны адзін, і таму калі нерад вамі / ціха надае ліст на сцяжынку, / вы задуменна і цёпла ў далоні свае яго ловіце, /як нехта і вас падтрымае калі “[1,5]. Аўтар заклікае чытачоў быць бліжэй да прыроды і браць з яе прыклад – толькі тады будуць адкрыты шляхі да духоўнага самаўдасканальвання. У вершы “2 0 8 6” паэт прагіануе ўласную версію быцця пасля смерці, згодна з якой памерлыя людзі застаюцца і?а гэтым свеце, але пераўвасабляюцца ў чарвякоў.
Тэма поўнага зліцця чалавека з прыродай з’яўляецца ключавой у многіх вершах. Многія іншыя тэмы быццам падпарадкоўваюцца ёй ці, дакладней, арганічна выцякаюць з яе. Так, сярод вершаў М. Ку- гірэева на гістарычную тэматыку [“Вяртанне аблуд- ных сыноў (1772 – 1992)”, “Чэрап Каліноўскага”, “Летувіскі хутарок”, “1864”], бадай, няма такіх, дзе не згадваліся б якія-кольвечы прыродныя рэаліі: дрэвы, рэкі, камяні часта выступаюць у якасці своеасаблівых захавальнікаў гістарычнае памяці і нацыя- налыіага духу.
Ёсць у М. Купрэева і вершы на тэму Другой сусвет- най вайны (“Сайна і вясна”, “Сонечка”, “I за нас”, “Пакліч жа мяне…”, “Балада пра партызанскія чаравікі”, “Фрагменты , “А ў полі вярба…”). Але гэта не парадныя “маршы пераможцаў”, а мастацкае асэнсаванне таго, што мы называем “рэхам вайны”, яе балючай памяццю. Асаблівую вядомасць атрымаў верш “Дзе- вятае мая” (“3 брацкіх магіл…”), які неаднойчы перадрукоўваўся ў розных выданнях (апошняя публікацыя – у анталогіі “Краса і сіла”, 2003).
Апошнш гады Мікола Купрэеў акгыўна працаваў у галіне прозы, прычым, на думку некаторых крытыкаў, па сваім узроўні ён не саступае Васілю Быкаву [4, 2]. 3-пад купрэеўскага пяра выйшлі аповесці “Дзіцячыя гульні пасля вайны” (1995), “Імгненне светлае” (1996),
“На вуліцы Карла Маркса з Паэтам” (1997), “Палеская элсгія” (1998), “Рэчкаю плывём, плывём…” (1999), “Тіастух у космасе” (2002), “Лісты з млына” (2003). Кожная з названых аповесцяў уяўляе з сябе самастойны твор, але ўсе яны звязаныя адзіным, шмат у чым аўтабіяграфічным героем – настаўнікам і пісьмсннікам Анатолем Хведаравічам Кухаравым, неўтай- маваным рамантыкам і аматарам вандровак па палескіх лясах і вёсачках. Пераважна ад ягонага імя найчасцей і вядзецца аповед.
Аналізуючы твор “Дзіцячыя гульні пасля вайны” М. Купрэева, літаратуразнаўпа і крьттык Міхась Тычына зазначыў: “У аповесці… здзіўляе раскаванасць мыслення пісьмснніка, які адначасова малюе, успамінае, аналізуе, робіць свас выснозы” [9, 62]. Менавіта схільнасць аўтара (а разам з ім і галоўнага героя) ппглыбляцца ва ўласныя ўспаміны прадвызначае разгалінаваную кампазіцыйную будову аповесцяў: асноўны сюжэт ускладняецца рэтраспекпыямі і, такім чынам, дзеянне адбываецца ў некалькіх часавых вымярэннях. Паралельныя сюжэтныя лініі могуць уяў- ляць з сябе і аповеды некалькіх персанажаў, часам звязаныя містычнымі і вельмі нечаканымі сувязямі (як зі адкі Анатоля Кухарава пра пасляваенны голад у вёсцы і аповед Іллюка Альхаўца пра прыгоды на інша- планетным касмічным караблі ў аповесці “Пастух у космасе”), а “Лісты з млына”, напісаныя пад уплывам французскага пісьменніка Альфонса Дадэ, маюць рысы эпісталярнай аповесці з устаўкамі-навеламі. Аповесць “Рэчкаю плывём, плывём…”, у адрозненне ад астатніх, напісана ад імя падлетка Васіля, народжанага ў дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а згаданы настаўнік Анатоль Хведаравіч з’яўляецца толькі пад канец аповесці.
Гірыгадваючы яскравыя эгіізоды з уласнага дзяцінства і юнацтва, гірасочваючы жыццспыя шляхі сваіх знасмых, сяброў, сваякоў, апавядальнік аналізус і ход усёй беларускай гісторыі сярэдзіны – другой паловы XX ст. Ён спрабуе разабрацца, чаму, напрыклад, адны беларусы размаўляюць на роднай мово, а другія – не, як трэба ставіцца да тых, хто ў часы вайны супрацоўнічаў з захопнікамі і г. д. Пры гэтым Кухараў захоўвае надзвычайную адкрытасць: і самога сябе ён паказвае разам з усімі вартасцямі і недахопамі. Празаічныя творы Міколы Купрэева маюць рысы прыпавесцяў: за знешне рэалістычным аповедам можа хавацца боль- шая ці меншая ступень алегарычнасці. Так, у аповесці “На вуліцы Карла Маркса з Паэтам”Паэт – мянушка сабачкі, якога Кухараў падбірае на вуліцы. “Ішоў я тратуарам да Дома Саветаў, нёс у сумцы Паэта, які паміраў, і мне ўсё балела. І раптам стала смешна, і я засмяяўся, хаця й не надта голаспа: я ўявіў, што вось гэтак, як я – сабаку, нехта фантастычны й дужы паклаўмяне самогаў агромністую валізу і нясе, нясе, і я там дыхаю сабе паціху, і мне там добра і лёгка, бо я спакойна бяздумна паміраю, закалыхваюся ў той прасторнай валізе… ” [2, 66]. Сімвалічная дэталь – смерць Паэта ў Доме Саветаў (куды Кухараў хадзіў браць даведку, каб уладкавацца на працу ў рэдакцыю) – раскрывае мастацкую задуму аўтара: бюракратызаваная і палітызаваная сістэма губіць творчага чалавека, забівае ў ім паэтычны дух.
Прыпавесцевы характар маюць і такія эпізоды, як маруднае паміранне жураўля – носьбіта адметных уласцівасцяў беларускай прыроды (“Палеская элегія”), а таксама міфалагізаваная гісторыя Васілёвай сям’і (“Рэчкаю плывём, плывём…”), якая, па сутнасці, увасабляе трагічны лёс беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны (калі людзі падзяліліся на партызанаў і калабарантаў) і пазнейшых часоў (на- ступствы Чарнобыльскай катастрофы). Фантастычна-іранічную “абгортку” мае твор “Пастух у космасе”. Допыт, які ўчыняе іншапланецянка Ло пастуху Іллюку (“Кралі?..”, “Жонцы здраджвалі?.. “, “Жонку білі?.. “. “Стукачом у КДБ былі?..”) і падчас якога герой адчувае сапраўды “касмічпы сорам”, наводзіць на думку пра адказнасць кожнага чалавска за свае ўчынкі, а космас тут выступае адпаведнікам іншасвету: герой сустракаецца як з душамі сваіх родных і знаёмых, так і са зданямі гістарычных асобаў – Напалеона, Сталіна. Гітлера, Берыі…
Проза Міколы Купрэева шмат у чым узаемадапаўняе ягоную паэзію. Гэта выяўляецца, напрыклад, у звароце да экалагічнай праблематыкі. На працягу ўсёй аповесці “Рэчкаю плывём, плывём…” адчуваецца кантраст паміж маляўнічым хараством прыроды і ўсведамленнем, што ўсё гэта забруджана радыяцыяіі У алегарычна-рэалістычнай форме сцвярджаецца і ідэя дабратворнага, нават магічнага ўздзеяння прыроды на чалавека. Глыбокім сімвалічным сэнсам напоўнена метамарфоза, што адбылася з непахісным і, на першы погляд, абмежаваным міліцыянсрам Міхайлам (апо- весць “Палеская элегія”) пасля таго, як журавель паклаў галаву яму на далонь: “Капітан міліцыі стаяў на каленяху траве, а трава блішчэла сіняй расой, галава была апушчаная долу – як у верніка ў храме ” [3, 179]. Ашаломлены і расчулспы міліцыянср адчуў духоўную повязь з родпай зямлсй і загаварыў па-беларуску…
Такімі пісьменнік і марыў бачыць сваіх сучаснікаў – душою з’яднанымі з прыродаю, адказнымі за свае ўчынкі, здольнымі дараваць старыя крыўды. вольнымі ў думках і памкненнях, неабыякавымі да культурнай спадчыны. Не будзем і мы забывацца пра яго. У хуткім часе намаганнямі Леаніда Галубовіча мае выйсці кніга аповесцяў Міколы Купрэева “На вуліцы Карла Маркса з Паэтам” – выдатная даніна павагі таленавітаму паэту і празаіку.
Жыбуль, В. «У кожным з нас цячэ кроў Праметэя…» / Віктар Жыбуль // Роднае слова. – 2007. – № 4. – С. 3 – 5.
Палескі сусвет Міколы Купрэева
У РВУ “Літаратура і мастацтва” тыражом 2500 экзэмпляраў убачыў свет зборнік прозы вядомага берасцейскага пісьменніка Міколы Купрэева “Палеская элегія”. Гэтай кнігай выдавецтва адкрыла новую серыю элітных выданняў “Лімаўскі фальварак”.
Падзея, трэба сказаць, надзвычайная не толькі ў літаратурным, але і наогул у культурным жыцці Берасцейшчыны і ўсёй Беларусі (дый, напэў- на, замежжа таксама, бо творчасць гэтага літаратара даўно вядомая ў іншых блізкіх і далёкіх краінах). Яе асвятленне — справа гонару любога як друкаванага, так і электроннага сродку масавай інфармацыі. Рамкі спецыялізаваных, гэта значыць культуралагічнага накірунку, выданняў тут відавочна вузкія.
Чым жа заслугоўвае звычайны, здавалася б, выхад чарговай кнігі (іх жа сотні выдаецца штогод) такога высокага статуса — Падзея? Ды шмат чым. I неардынарнай постаццю самога аўтара. І ашаламляльнымі па сваіх мастацкіх вартасцях вобразамі, майстэрскімі, запамінальнымі апісаннямі палескай прыроды, незабыўна-жывымі, аж занадта жывымі, думаецца, што і наогул бессмяротнымі, партрэтамі, захапляльнымі, унутрана завостранымі сюжэтамі, каларытнай мовай, арыгінальным — купрэеўскім і больш нічыім, нават на дробачку — стылем, наватарствам, якое тым не менш грунтуецца на лепшых узорах беларускай і сусветнай традыцыйнай літара- туры…
Для неабазнаных колькі слоў пра асобу аўтара ”Палескай элегіі”. Нарадзіўся Мікола Купрэеў 25 мая 1937 года ў в. Ямнае Рагачоўскага раёна. Скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу і Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна. Першыя вершы былі надрукаваны ў беларускіх літаратурных часопісах на пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя. У 1967-м выдаў першую паэтычную кніжку “Непазбежнасць”. Назва зборніка стала для яго своеасаблівым вызначэннем далейшага лёсу. Нягледзячы на тое, што першую кнігу паэта захвальвала крытыка, што пра яго талент мастака слова і грамадзянскую мужнасць пісала нават маскоўская прэса і яму ўжо адвялі асобную нішу ў беларускай паэзіі, было многа і нядобразычліўцаў. Словам, пасля выхаду “Непазбежнасці” паэт надоўга замаўчаў. Яго домам на нейкі час становяцца вакзалы Брэстчыны і Валыні, кватэры і хаты сяброў-аднадумцаў. Асабліва часта гасцяваў у бацькоўскім доме паэта Міхася Рудкоўскага ў в. Востраў Ганцавіцкага раёна. Пашпарт, які згубіў у вандроўках, замяняла кніжка з партрэтам. Паказваў яе міліцыянерам, і тыя не выганялі бадзягу з вакзала ў начную халаднечу. За гэты час шмат у якіх раённых газетах паспеў папрацаваць ці то карэктарам, ці то літкансультантам, настаўнічаў у Ганцавіцкім, Пінскім, Пружанскім раёнах…
На Ганцаўшчыне быў настаўнікам у класе будучага выдатнага беларускага паэта, які працяглы час кіраваў берасцейскай пісьменніцкай суполкай, Алеся Каско, а ў в. Сташаны Пінскага раёна выкладаў беларускую філалогію будучым паэтам Міколу Антаноўскаму ды Анатолю Шушко.
У гутарцы з Леанідзм Галубовічам, якая гаксама змешчана ў кнізе, Мікола Купрэеў прызнаецца, што не вучыў нікога вершаваць хлопцы самі вучыліся ў яго, ды яшчэ як апантана.
Толькі на пачатку 1990-х М.Купрэеў зноў пачынае друкавацца — у самых розных выданнях, ад раённых да элітных рэспубліканскіх. I адразу ж ім зноў пільна зацікавіліся маскоўскія літаратурныя газеты і часопісы. Рускамоўнаму паэту Валерыю Грышкаўцу, які тады жыў у Маскве і актыўна перакладаў беларускую паэзію на рускую мову, даносіў яе да шырокага рускамоўнага, перш за ўсё сталічнага, чытача, вядучыя літаратурныя выданні, у тым ліку “Лнтературная газета”, “Лнтературная Россия”, замаўлялі для перакладу перш-наперш М.Купрэева, якога і там ужо ведалі як паэта-бадзягу і паэта-легенду.
У 1994-м яго прымаюць у Саюз пісьменнікаў. У 1995-м выдавецтва “Мастацкая літаратура” друкуе другі па ліку паэтычны зборнік “Правінцыяльныя фантазіі”. Кніга адразу ж была вылучана на атрыманне Дзяржаўнай лрэміі. Тады стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя А.Куляшова і тады ж, напрыканцы 1995-га, часопіс “Крыніца” адкрывае ўсёй культурнай грамадскасці Купрэева-празаіка. Апублікаваная на яго старонках аповесць ”Дзіцячыя гульні пасля вайны” выклікала сапраўдны ажыятаж у літаратурных колах. Яна цалкам апраўдана была названа леп- шым празаічным творам года, “Крыніца” абвясціла М.Купрэева сваім лаўрэатам.
Пасля адна за другой, з году ў год, выйшлі аповесці “Імгненне светлае”, “На вуліцы Карла Маркса з Паэтам”, “Палеская элегія”, “Рэчкаю плывём, плывём”, . “Пастух у космасе”, “Лісты з млына”… Пяць з іх (акра- мя двух апошніх твораў) і склалі зборнік. Ён да ўсяго хораша аздоблены гутаркамі з вядомым літаратурным крытыкам Леанідам Галубовічам: першая — “Абрысы творчай постаці пісьменніка” — адкрывае кнігу, другая — “Імгненне светлае на небасхіле” — завяршае яе. Гутаркі змяшчаюць шмат цікавых звестак як пра Купрэева-творцу, так і пра Купрэева-чалавека, раскрываюць маштабнасць пісьменніка як асобы, пісьменніка, якога крытыка небеспадстаўна аднесла да невялікага кола “выклятых” паэтаў свету, у ліку якіх Віён, Бадлер, По, Рэмбо, Хлебнікаў… У гэтым кантэксце жыццё твораў берасцейскага пісьменніка, як сказана ў анатацыі да зборніка, толькі-толькі пачынаецца. А яшчэ заслугоўвае добрага слова і дыхтоўная паліграфія выдання, яго мастацкае афармленне.
Па шчырасці, гэтага зборніка прозы Міколы Купрэева кнігалюбы даўным-даўно зачакаліся. Ледзь паспеў ён выйсці, як у Мінску ў Музеі Максіма Багдановіча ўжо прайшла яго прэзентацыя. Ладзяцца падобныя прэзентацыі і на Брэстчыне: у бібліятэках, навучальных ды іншых установах. Упэўнены, што ў кнігарнях “Палеская элегія” доўга не залежыцца.
На жаль, сам аўтар не дажыў да свайго “светлага імгнення”. Ён спачыў, каб навечна застацца ў сэрцах шчырых аматараў яго творчасці, 19 верасня 2004 года. Пахаваны на могілках в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна. Тут яму намаганнямі сяброў-пісьменнікаў устаноўлены сціплы, але сімвалічны, з густам і любасцю выкананы помнік.
Давайце падорым сабе найвялікшую асалоду далучэння да творчасці пісьменніка-легенды. А выдавецтва “Літаратура і мастацтва” неўзабаве плануе выдаць асобнай кнігай яшчэ і ўсю паэзію М.Купрэева, а таксама ўспаміны пра яго сяброў і блізкіх.
Анатоль КРЭЙДЗІЧ.
Крэйдзіч, А. Палескі сусвет Міколы Купрэева / Анатоль Крэйдзіч // Настаўніцкая газета. – 2008. – 9 лютага. – С. 10.