Лаўрэнаў Уладзімір

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу  >>> Літаратурная Ляхавіччына

 

Лаўрэнаў Уладзімір Міхайлавіч (1952)

Нарадзіўся на Гомельшчыне. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага  педагагічнага  інстытута. Першыя вершы пачаў пісаць ў дзяцінстве. У 1975 годзе пераехаў у вёску Жарабковічы Ляхавіцкага раёна на радзіму жонкі. Уладкаваўся ў мясцовую школу. Выкладаючы  гісторыю, не меньшую ўвагу надаваў краязнаўству. Для яго Жарабковічы сталі другой радзімай, пра якую ён напісаў не адзін верш і склаў не адну песню. Нават паспрабаваў стварыць герб вёскі. Вынікам краязнаўчай працы Уладзіміра Лаўрэнава стала гістарычна-літаратурная хроніка “Ёсць край такі…” Кніга апавядае пра гісторыю вёсак Жарабковіцкага сельсавета і мясцовых людзей. Матэрыялы для свайго “дзецішча” Уладзімір Міхайлавіч збіраў 5 гадоў. Дарэчы, да напісання кнігі ва Уладзіміра Лаўрэнава быў ужо вопыт удзелу ў падрыхтоўцы кнігі “Памяць. Ляхавіцкі раён”, ён вёў у раёнцы рубрыку “Вёска, радзіма мая…”.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed