11 сакавіка ў Русінавіцкай сельскай бібліятэцы адбылося бібліяпадарожжа “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе “Мастак”, дзе яны “малявалі словамі” карціны пра нашу Радзіму. Бібліятэкар пазнаёміла рабят з легендай пра беларусаў і гісторыяй з’яўлення назвы вёскі Русінавічы. Нагадвалі святыні Беларусі, святы, абрады і традыцыі, звязаныя з імі. Рабяты з цікавасцю адказвалі на пытанні турніра “Ты – мне, я – табе”. Разважалі, якія колеры мае Дзяржаўны сцяг, які арнамент на Дзяржаўным гербе і нагадалі тэкст гімна Рэспублікі Беларусь.
Калядзіч І.Ф.,
бібліятэкар Русінавіцкай
сельскай бібліятэкі