Зпарашаем на выставу графічнага жывапісу “Шляхам Тадэвуша Рэйтана”

Сёлета 280-я гадавіна нараджэння нашага знакамітага земляка Тадэвуша Рэйтана. У бібліятэцы арганізавана выстава графічнага жывапісу Шляхам Тадэвуша Рэйтана”, дзе адлюстравана жыццё гістарычнай асобы, а таксама паказаны Сойм, які зрабіў Рэйтана знакамітым праціўнікам падзелу Рэчы Паспалітай. Гэта выстава будзе цікава ў першую чаргу моладзі, бо яна падае гісторыю сучаснымі сродкамі. Графічны шэраг, які можна ўбачыць на ёй, выкананы ў манеры комікса. Нясмешнага, але ўсё ж такі комікса, як паведаміў Зміцер Юркевіч, заснавальнік арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама адзін з арганізатараў выставы. На выставе прадстаўлена частка работ Алеся Родзіна з асноўнай экспазіцыі графічнага раду, які налічвае амаль 60 малюнкаў. Сам аўтар удакладняе, что цыкл мае асветніцкі характар. Таксама на выставе можна ўбачыць графіку і жывапіс, створаныя падчас летнікаў і пленэраў, якія зладзіла арт-суполка ў родавай сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы. Акрамя гэтага, у экспазіцыю ўвайшлі літаратурныя творы, якія былі напісаны пляменнікамі Тадэвуша Рэйтана, і кнігі, прысвечаныя яму і яго гераічнаму ўчынку.

Графічны цыкл Алеся Родзіна пакуль незавершаны. Па меркаванню членаў арт-суполкі, у біяграфіі Рэйтана яшчэ шмат  адкрытых пытанняў, адказы на якія таксама будзе неабходна адлюставаць у далейшай творчасці.

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий