Інфармацыйныя гадзіны, гутаркі, літаратурныя падарожжы пад агульнай назвай “Запаветы Івана Мележа”, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, прайшлі ў цэнтральнай бібліятэцы. Бібліятэкары паведамілі чытачам аб жыцці і творчасці народнага пісьменніка Беларусі. У асяроддзі пісьменнікаў Іван Мележ лічыўся ідэальным суразмоўцам, таму што ён ўмеў слухаць. Мележ ніколі не перапыняў суразмоўцу нават тады, калі быў нязгодны. Зрабіць жа заўвагу пісьменнік не жадаў, а можа і саромеўся… Сам жа Іван Паўлавіч вёў гутаркі спакойна, разважліва, аргументавана, нібы ўзважваючы кожнае сваё слова, кожную думку. Таму ўсе, хто хоць раз сустракаўся на жыццёвым шляху з Мележам, бязмерна даражылі яго словам. Шмат цікавых фактаў і звестак з жыцця народнага пісьменніка, драматурга і празаіка дазналіся чытачы і наведвальнікі бібліятэкі ў дні святкавання юбілейнай даты І. Мележа.
Марына Нікіціна, заг. аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ