Я шукаю Беларусь у сабе

4 студзеня да 75-годдзя з дня нараджэння Вольгі Іпатавай у цэнтральнай бібліятэцы адбылася выстава-гутарка “Я шукаю Беларусь у сабе”. Бібліятэкары цікава распавядалі аб жыццёвым і творчым станаўленні В.Іпатавай. Вольга Міхайлаўна прайшла няпростую “школу выжывання” – яна выхаванка дзіцячага дома г. Гродна, што не можа не зрабіць адбітак на характары чалавека. А ў беларускай літаратуры пісьменніца, працягваючы традыцыі сваіх папярэднікаў, і ў першую чаргу Ул. Караткевіча, усё ж першая распачала своеасаблівую планамерную “серыю” твораў, прысвечаных нашай даўніне – ад паганскіх часоў да Грунвальдскай бітвы, Крэўскай уніі, таксама піша мемуары. На працягу мерапрыемства наведвальнікі знаёміліся з вершамі аўтаркі і цікавымі звесткамі аб творчасці В. Іпатавай.

Нікіціна М.І.,
загадчыца аддзела
абслугоўвання і інфармацыі

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий