20 верасня адбылося арганізацыйнае пасяджэнне клуба “Пошук”. Кіраўнікі абмеркавалі з удзельнікамі тэмы будучых сустрэч, выслухалі прапановы і пажаданні моладзі, прынялі ў свае рады новых удзельнікаў. Падчас бібліягіда “Тысячы мудрых старонак” былі пашыраныя веды хлопцаў па бібліятэчна-бібліяграфічнай пісьменнасці. Прысутныя даведаліся аб літаратурных навінках кніжнага фонду бібліятэкі, новых перыядычных выданнях, запатрабаваных відах платных паслуг.