Нашы продкі пакінулі нам багатую духоўную спадчыну — вусную народную творчасць. За стагоддзі сваёй гісторыі беларускі народ стварыў духоўную спадчыну — міфы, легенды і паданні, казкі, песні, шмат прыказак і прымавак, прыкмет і павер’яў.
Аб тым, што такое фальклор і хто такія фалькларысты, якія веды яны збіраюць даведаліся рабяты — ўдзельнікі клуба па інтарэсах «Хочу все знать» на фальклорнай гадзіне «Святло матчынай мовы». Дзеці вучыліся адрозніваць прыказкі ад прымавак, адгадвалі загадкі, успаміналі вядомыя прыкметы, удзельнічалі ў казачнай віктарыне.