На свята кнігі «Ты з кнігай дружы», якое прайшло ў Начаўскай сельскай бібліятэцы 23 сакавіка, прыйшла Каралеўна Кніга і павіншавала ўсіх дзяцей с гэтым цудоўным святам дзіцячай кнігі. Рабяты чыталі вершы пра кнігі, адгадвалі загадкі. Завітаў на мерапрыемства і хлопчык Вася Вясёлкін, які павесяліў дзяцей сваімі смяшынкамі-весялінкамі і цудоўнымі загадкамі.
Весела і захапляльна прайшло свята «Гэты цуд завецца — кніга» у Зубелевіцкай сельскай бібліятэцы 25 сакавіка. Рабятам цікава было паслухаць аб сямі цудах свету, якія людзі стварылі ў даўніну, аб тым, як да нас прыйшла кніга, аб жыцці і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны. У выкананні дзяцей гучаліцікавыя вершы пра кнігу. Галоўная гераіня свята — Каралеўна Кніга — завітала на свята са сваімі сябрамі Мальвінай і Бурацінам і сюды. Яны прапанавалі рабятам цікавыя загадкі, прыказкі і гульні. Не прайшло свята і без прыгод: злодзеі Баба Яга і Кашчэй выкралі казачных геряў і патрабавалі выкуп — адказаць на пытанні віктарыны. Дзеці выдатна справіліся з выпрабаваннем і вызвалілі Мальвіну і Бураціна. А напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя паглядзелі павучальную п’есу-казку «Кніга», якая заставіла задумацца дзяцей а беражлівых адносінах да кнігі.
Завяршыла свой тур Каралеўна Кніга ў Навасёлкаўскай сельскай бібліятэцы. Яна завітала да рабят на свята «Путь в науку открывает книга», якое адбылося 29 сакавіка. Дзеці с задавальненнем адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, чыталі вершы, разгадвалі рэбусы, вандравалі па казкам, адгадвалі мелодыі з мультфільмаў. Свята прайшло ў вясёлай, сяброўскай атмасферы.