У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
М. Багдановіч
Сапраўдны паэт той, чые творы жывуць памяці народа, чые погляды і думкі знаходзяць водгук у душах людзей нават праз стагоддзі. У нашым календары ёсць даты, значныя не толькі для нашай краіна, нашага народа, але і для ўсяго чалавецтва, і адна з такіх дат — 9 снежня.
9 снежня 1891 года ў Мінску ў сям’і настаўнікаў нарадзіўся чалавек незвычайнага таленту і незвычайнага лёсу, будучая нязгасная зорка беларускай літаратуры Максім Адамавіч Багдановіч. Паэт, які ўсё свядомае жыццё пражыў далёка ад Радзімы, які вывучыў родную мову па кнігах, ды так, што праз беларускае слова зразумеў душу свайго народа і змог яскрава перадаць пачуцці ў сваіх вершах. Яму вельмі мала выпала пражыць, а зрабіў ён для роднай старонкі, для нашай літаратуры вельмі шмат. Яго імя назаўсёды засталося ў гісторыі Беларусі побач з імёнамі народных песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Літаратурны партрэт, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, праслухалі рабяты — удзельнікі клуба па інтарэсах «Хачу ўсё ведаць».