Сустрэча з айцом Агапіем (Голубам)

Пры падтрымцы іерэя Канстанціна Шалудзько бібліятэкарам Падлескай СБ была арганізавана сустрэча з насельнікам Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра Агапіем (Голубам), лектарам, супрацоўнікам цэнтра рэабілітацыі для нарказалежных «Анастасіс». У сустрэчы карысна было паўдзельнічаць тым, чый блізкі чалавек злоўжывае, у каго адносіны ў сям’і і работа пакутуюць з-за алкаголю, калі брыдка запрасіць дамоў сяброў, таму што хтосьці з сям’і – не цвярозы. Размова адбылася вельмі нялёгкай і сур’ёзнай, айцец Агапій вельмі мудра і змястоўна разбіраў кожную сітуацыю, падыходзіў да ўсіх хвалюючых пытанняў метадам гульні. Па яго словах, у такіх нялёгкіх абставінах патрэбна навучыцца, як паводзіць сябе самому. Не абвастраць сітуацыю і ні ў якім разе не ахоўваць, не патураць і не павучаць чалавека, які злоўжывае.

Маленькім чытачам была прапанавана гутарка-гульня аб выхаванні ў сям’і, аб любові да бліжняга і да сябе праз кнігі аб Гары Потэры, што выклікала ў рабят сапраўдны ажыятаж.

Л. Глеб, бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий